Кастрамская вобласць
Кастрамская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 13 жніўня 1944 | ||||
Кіраўнік | Sergey Sitnikov[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-KOS | ||||
Код аўтам. нумароў | 44 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кастрамская вобласць (руск.: Костромская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Цэнтр і найбуйнейшы горад Кастрама. Працягласць Кастрамскай вобласці з поўначы на поўдзень — 260 км, з захаду на ўсход — 420 км. Тэрыторыя — 60,2 тыс. км². На поўначы Кастрамская вобласць мяжуе з Валагодскай вобласцю, на поўдні — з Іванаўскай і Ніжагародскай абласцямі, на захадзе — з Яраслаўскай, на ўсходзе — з Кіраўскай вобласцю.
Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,1 %) і інш. Вобласць падзяляецца на 24 раёны.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя вобласці ўяўляе сабой пагорыстыя раўніну, у межах якой вылучаюцца: на захадзе — Кастрамская нізіна (вышыня 80-100 м), у цэнтры — Галіцкае ўзвышша (вышыня да 293 м) і Волга-Унжанская нізіна (вышыня да 150 м), на паўночным усходзе — Паўночныя Увалы (вышыня да 227 м).
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −11,7 °C на паўднёвым захадзе да −14,2 ° поўначы і паўночным усходзе; ліпеня — адпаведна 17,9 °C і 17,6 °C. Ападкаў 550—600 мм у год. Вегетацыйны перыяд 156—166 сутак. Па тэрыторыі вобласці працякаюць: на паўднёвым захадзе Волга, а з поўначы на поўдзень яе левыя прытокі: Кастрама, Унжа і Вятлуга. Найбольш буйныя азёры — Галіцкае і Чухламскае. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы: гліністыя і суглінкавыя на захадзе і паўночным усходзе, пясчаныя і супясчаныя — у цэнтры і на паўднёвым усходзе. У паніжэннях рэльефу распаўсюджаныя тарфяна-балотныя, уздоўж рэк і азёр — алювіяльныя глебы. Кастрамская вобласць размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць 4,1 млн га.
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Аляксандравіч Багамолаў — Герой Савецкага Саюза (1944).
- Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
- Міхаіл Іванавіч Пугаўкін
- Юрый Васілевіч Смірноў — Герой Савецкага Саюза (1944).
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 26 кастрычніка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Кастрамская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 1 лютага 2001.
- Абласная Дума