Уральская федэральная акруга
Выгляд
Уральская федэральная акруга | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 13 мая 2000 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уральская федэральная акруга — адна з федэральных акруг Расійскай Федэрацыі. Створана згодна з указам Прэзідэнта РФ № 849 ад 13 мая 2000 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе».
Уральская федэральная акруга ўключае 4 вобласці і 2 аўтаномныя акругі. Насельніцтва 12 373,9 тыс. чал. (8,52 % ад РФ, 2002). Яе плошча — 1 788,9 тыс. км² (10,5 % тэрыторыі Расіі):
- Вобласці: Курганская, Свярдлоўская, Цюменская, Чалябінская
- аўтаномныя акругі: Ханты-Мансійская, Ямала-Ненецкая
Цэнтр акругі — горад Екацярынбург.