Перайсці да зместу

Картачная гульня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гульня ў карты на карціне Поля Сезана

Картачная гульня[1][2] — гульня з ужываннем ігральных карт, характарызуецца выпадковым пачатковым станам, для вызначэння якога выкарыстоўваецца набор (калода, талля) карт. Існуе таксама мноства набораў карт, створаных пад канкрэтныя гульні.

Працэс вызначэння пачатковага стану кожнага тура гульні называецца раздачай карт і складаецца ў раскладванні вызначанай правіламі гульні колькасці карт па пэўных месцах.

Прыклад: раздаць кожнаму з гульцоў па шэсць карт на рукі (то-бок, каб карты кожнага гульца былі адкрыты толькі яму), пакласці адну карту ў адкрытую (адкрытую для ўсіх) на стол, тыя карты, што засталіся, скласці кіпай у закрытую (закрытымі для ўсіх).

Важным прынцыпам практычна ўсіх картачных гульняў з’яўляецца выпадковасць парадку карт у калодзе. Перад выкарыстаннем той жа калоды ў наступнай гульні карты ў ёй змешваюцца (ператасоўваюцца).

Звычайна картачныя гульні падзяляюцца на:

  • сямейныя або народныя — маюць нескладаныя правілы і даступныя для ўсіх узростаў:
  • камерцыйныя — выйгрыш у іх залежыць ад умення гульца:

Многія камерцыйныя гульні вельмі складаныя, па іх выходзяць асобныя даведнікі.

Такую класіфікацыю даюць «Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона» і іншыя крыніцы.

Акрамя гэтага, гульні дзеляцца на сучасныя і архаічныя (такія як ломбер, ён жа ўзначальвае групу ломберных гульняў). Адны з іх азартныя, другія камерцыйныя. Забароны на азартныя гульні з’явіліся ўпершыню яшчэ ў XVII стагоддзі. У 1873 годзе былі забароненыя ўсе ігральныя дамы ў Еўропе, акрамя Манака. У Расіі ў 1761 годзе імператрыца Лізавета Пятроўна вызначыла розніцу паміж камерцыйнымі і азартнымі гульнямі і забараніла другія.

Яшчэ адна класіфікацыя дзеліць гульні на:

  • гульні на скіданне карт (маўр, даміно, лесвічка, кун-кін);
  • гульні на скіданне карт і на адбой ці толькі на адбой (розныя віды дурня)
  • гульні на набор бітак (камерцыйны варыянт экартэ, брыск);
  • гульні на набор ачкоў у бітках (канчынка, свідра, казёл);
  • гульні на старшынство камбінацый (покер, макаа); і г. д.

У XIX стагоддзі ў Расіі самай складанай гульнёй лічыўся вінт, у Заходняй Еўропе — ломбер. Пры Кацярыне II азартнымі лічыліся банк, фаро, квінтыч, камерцыйнымі — ломбер, кадрылля, пікет, контра, памфіл (разнавіднасць мушкі). У канцы ХІХ ст. папулярнымі з азартных сталі штос, бакара, вікторыя, макаа.

Акрамя таго, ёсць гульні, дзе важна не толькі атрымаць моцныя карты, але яшчэ і правесці этап торгу. Гэта, напрыклад, покер і сека. У іх, набраўшы якую-небудзь камбінацыю, гульцы пачынаюць таргавацца. Спачатку робіцца першая стаўка, а затым гульцы паступова нарошчваюць стаўкі.

У некаторых камп’ютарных гульнях выкарыстоўваецца сімуляцыя кідання шматграннага «кубіка», «косці», англ. dice (традыцыя, якая ідзе ад настольных гульняў Dungeons & Dragons). Але ёсць гульні, у якіх замест кідання «кубіка» выкарыстоўваецца сімуляцыя тасавання адмысловай калоды карт. Напрыклад, у серыі гульняў «Демиурги» («Демиурги» і «Демиурги II») гулец перад магічным паядынкам складае ўласную калоду з даступных яму загавораў.

Творы пра карты, гульні, гульцоў і шулерства

[правіць | правіць зыходнік]

Верш Уладзіміра Жылкі:

На жвіровыя ставіў я карты,
Хоць прыйшла рызыканту напасць,
Ды не брак рызыканцкага гарту,
Так і стаўлю на чорную масць.
І пад нос пасміхаюся крыва,
А кажу, каб не выдаць, што слаб, —
Што ж, на слодыч і шчасце мы хцівы, —
Вось з гарчэчай ужыцца патрап.

  • Мікалай Гогаль. «Гульцы», п’еса.
  • Аляксандр Пушкін. «Піковая дама», аповесць.
  • Хасэ Хаакін Фернандэс дэ Лісардзі. «Перыкільё Сарньента», круцельскі раман.
  • Матэа Алеман. «Гусман дэ Альфарачэ», круцельскі раман.
  • Сервантэс. «Рынканэтэ і Картадзільё», навэла. Згадваецца гульня ў «дваццаць адно».
  • Вольга Ларыёнава. «Чакра Кентаўра». Гульня-варажба шматкроць праз увесь твор.
  • Хуан Бас. «Таверна трох малпаў», раман.
  • Грыгорый Тубакс. «Campis», раман — картачная гульня.
  • Самуіл Маршак. «Здарэнне у картачным доміку», 1968
  • Льюіс Кэрал. «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне»
  • Леанід Андрэеў. «Вялікі шлем», апавяданне.
Калчакаўцы за картачнай гульнёй. 1919
  • Куксан, Кэтрын. «Перапыненая гульня», жаночы раман, 1975
  • Ян Флемінг. «Каралеўскае казіно», шпіёнскі раман, 1953
  • 1896 — Partie de cartes, рэж. браты Люмьер
  • 1896 — Une partie de cartes, рэж. Ж. Мелье
  • 1897 — Partie de cartes, рэж. Л. Фрэгалі
  • 1973 — The Sting, рэж. Д. Р. Хіл
  • 1981 — Asso, рэж. Кастэлана і Піпала
  • 1989 — Катала, рэж. С. Бадроў-ст. і А. Бураўскі
  • 1991 — Номер «люкс» для генерала с девочкой, рэж. А. Аляксандраў
  • 1994 — Maverick, рэж. Р. Донэр
  • 1998 — Rounders, рэж. Д. Дал
  • 1998 — Китайскій сервизъ, рэж. В. Маскаленка
  • 2007 — Русская игра, рэж. П. Чухрай
  • 2008 — 21, рэж. Р. Лукеціч

Зноскі