Канстытуцыя
Канстыту́цыя (лац.: constitutio — устанаўленне) — асноўны закон дзяржавы. Вызначае грамадскі і дзяржаўны лад, парадак і прынцыпы стварэння прадстаўнічых органаў дзяржаўнай улады, выбарчую сістэму і прававое становішча асобы, парадак арганізацыі, кампетэнцыю органаў улады і кіравання, арганізацыю і асноўныя прынцыпы правасуддзя. Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу ў параўнанні з усімі іншымі нарматыўна-прававымі актамі пэўнай нацыянальнай прававой сістэмы. Першай канстытуцыяй у сучасным яе разуменні была Канстытуцыя ЗША.
Канстытуцыя Індыі з’яўляецца самай доўгай пісанай канстытуцыі любой суверэннай дзяржавы ў свеце, яна змяшчае 444 артыкулаў у 22 частках, 12 раскладаў і 118 паправак, з 117369 слоў у перакладзе на англійскую мову, а Канстытуцыя Злучаных Штатаў з’яўляецца найкароткім пісанай канстытуцыі, у 7 артыкулах і 27 паправак, з 4400 слоў
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Па форме канстытуцыі дзеляцца на 2 групы:
- пісаныя
- няпісаныя
Пісаныя канстытуцыі (канстытуцыі ў фармальным сэнсе) ўяўляюць сабой альбо адзіны нарматыўны акт (існуюць у пераважнай большасці краін), альбо сукупнасць некалькіх канстытуцыйных або арганічных законаў (напрыклад, канстытуцыя Швецыі, канстытуцыя Іспаніі).
Няпісаныя канстытуцыі складаюцца з нормаў канстытуцыйнага характару, «якія былі раскіданыя» па вялікай колькасці актаў, а таксама змяшчаюцца ў канстытуцыйных звычаях (характэрныя для краін англа-саксонскага прававой сям’і (за выключэннем ЗША).
У сваю чаргу, пісаныя канстытуцыі дзеляцца на:
- Кадыфікаваны (якія складаюцца з аднаго нарматыўнага акту пад назвай Канстытуцыя). Прыклад — канстытуцыі Францыі, Расіі, ЗША.
- Ня кадыфікаваны (якія складаюцца з законаў, судовых прэцэдэнтаў, прававых звычаяў, дактрын і якія маюць сукупнае нідзе не замацаванае назву «канстытуцыя»). Да такіх адносяцца канстытуцыі Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі.
Канстытуцыі на тэрыторыі Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Статут ВКЛ 1588 года
[правіць | правіць зыходнік]У 1588 годзе правазнаўцамі Вялікага Княства Літоўскага на чале з канцлерам Астафеем Валовічам і падканцлерам Львом Сапегам распрацаваны статут ВКЛ. Ён быў зацверджаны вялікім князем Жыгімонтам III у студзені 1588 года. Заснаваны на Статутах 1529 і 1566 гадоў, пастановах соймаў і вялікакняжацкіх прывілеяў. Выкарыстоўваў дасягненні еўрапейскага права.
Статут фактычна з’яўляўся канстытуцыяй ВКЛ. Ён замацоўваў юрыдычна суверэнітэт дзяржавы, правы, абавязкі жыхароў, грамадскі і дзяржаўны лад, рэлігійную талерантнасць. Ён з’яўляўся асновай для прыняцця судовых рашэнняў у краіне.
Статут быў надрукаваны на тагачаснай беларускай мове, што рабіла яго зразумелым для простых жыхароў дзяржавы: «Не обчим яким языком, але своим власным права списаные маем и каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведати можем».
На большай частцы Вялікага Княства Літоўскага Статут меў юрыдычную сілу да 1831 года, а ў Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губернях (Расійскай імперыі) — да 1840.
Канстытуцыя Рэчы Паспалітай
[правіць | правіць зыходнік]3 мая 1791 года Вялікі сойм (1788—1792) прыняў першую канстытуцыю ў Еўропе. У працы над праектам Канстытуцыі працавалі самыя розныя асобы: нават кароль Станіслаў-Аўгуст прыняў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы гэтага вялікага дакумента. Нарады наконт Канстытуцыі адбываліся таемна ў каралеўскім палацы, дзе жыў лекар караля ксёндз Сцыпіён Піятолі. Канстытуцыя 3 мая складалася з 11 артыкулаў. Былі ліквідываныя права «Liberum Veto», выбары караля шляхтай і абавязковасць соймікавых інструкцый для паслоў, уводзілася спадчынная манархія, выканаўчая ўлада перадавалася каралю, які падпарадкоўваўся Сойму. Становішча сялян не было палепшаным. Канстытуцыя 3 мая зрабіла крок да стварэння цэнтралізаванай унітарнай дзяржавы: адзінае войска, скарб і пад. З гэтым не пагадзіліся паслы ВКЛ, якія дамагліся заключэння 20 кастрычніка 1791 «Узаемнай гарантыі» ВКЛ і ПК, дзе былі абумоўленыя ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў ВКЛ і ПК у кіраванні краінай.
Канстытуцыі БССР
[правіць | правіць зыходнік]3 лютага 1919 на Усебеларускім з’ездзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР.
Канстытуцыя БССР 1927 года мела выключна важнае значэнне для далейшага ўтварэння нацыянальных саветаў і паляпшэння іх працы. Яна развіла агульныя палажэнні Канстытуцыі рэспублікі 1919 года аб роўнасці нацыянальнасцей. Разам з гэтым яна ўтрымлівала шэраг нормаў простай дзейнасці. У артыкуле 15 Асноўнага Закону было прызнана за ўсімі грамадзянамі права карыстання роднай мовай на з’ездах, у судзе, кіраванні і ў грамадскім жыцці. Нацыянальным меншасцям забяспечвалася рэальнае права адукацыі ў школе на роднай мове. У дзяржаўных і грамадскіх установах і арганізацыях усталёўвалася поўнае раўнапраўе беларускай, польскай, яўрэйскай (ідыш) і рускай моў. Было вызначаным, што найважнейшыя заканадаўчыя акты павінны друкавацца на беларускай, польскай, яўрэйскай і рускай мовах.
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]15 сакавіка 1994 на 13-ай сесіі Вярхоўнага Савета 12-га склікання была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Канстытуцыя на Вікісховішчы |
- Спіс дзеючых канстытуцый
- Канстытуцыя СССР
- Канстытуцыя Расіі
- Канстытуцыя Украіны
- Канстытуцыя Беларусі
- Канстытуцыя ЗША
- Прававая дзяржава
- Спіс канстытуцый паводле года прыняцця
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года Архівавана 30 чэрвеня 2006.
- Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі 1919 года Архівавана 8 жніўня 2006.
- Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1937 года Архівавана 20 лютага 2007.
- Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1978 года Архівавана 20 лютага 2007.
- Уладзімір Арлоў. Канстытуцыя нашых продкаў Архівавана 13 студзеня 2005.