Перайсці да зместу

Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зімняя вайна)
Савецка-фінская вайна (1939—1940)
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Фінскія лыжнікі на пазіцыі.
Фінскія лыжнікі на пазіцыі.
Дата 30 лістапада 193912 сакавіка 1940
Месца Усходняя Фінляндыя, Карэлія, Мурманская вобласць
Вынік Перамога СССР
Маскоўскі мірны дагавор (1940)
Праціўнікі
 Фінляндыя  СССР
Камандуючыя
Фінляндыя К. Г. Э. Манэргейм
Фінляндыя Ялмар Сііласвуа
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік К. Я. Варашылаў
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік С. К. Цімашэнка
Сілы бакоў
Паводле фінскіх даных
на 30 лістапада 1939:

250 тысяч салдат
30 танкаў
130 самалётаў[1][2]

Паводле расійскіх крыніц
на 30 лістапада 1939:

Рэгулярныя войскі:
265 тысяч чалавек
194 жалезабетонных бункераў і 805 дрэва-каменна-земляных агнявых пунктаў. 534 гарматы (без уліку берагавых батарэй)
64 танка
270 самалётаў
29 караблёў
+500 тысяч рэзервістаў
~300 гармат у запасе[3]

на 30 лістапада 1939:

425 640 салдат
2876 гармат і мінамётаў
2289 танкаў
2446 самалётаў[4]

На пачатак сакавіка 1940:
760 578 салдат[5]

Страты
Паводле фінскіх даных:
25 904 забітых[6]
43 557 раненых[7]
1000 пленных[8]

Паводле расійскіх крыніц:
да 95 тысяч[9] салдат забітымі
45 тысяч параненымі
806 палоннымі

71 214 забіта і памерла на этапах санітарнай эвакуацыі
16 292 памерла ад ран і хвароб у шпіталях
39 369 згінула без весткі
264 908 санітарных страт[5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Савецка-фінляндская вайна 1939—1940 (у фінскай літаратуры — talvisota, «Зімняя вайна»), ваенныя дзеянні з 30 лістапада 1939 года па 12 сакавіка 1940 года савецкіх войск супраць войск Фінляндыі. Вайна фармальна не аб’яўлялася, але СССР афіцыйна разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй.

Прычыны і перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Сутыкненне дзвюх краін выклікана імкненнем СССР — у стратэгічным кантэксце Другой сусветнай вайны — адсунуць дзяржаўную граніцу далей ад Ленінграда. Фінляндыі быў прапанаваны тэрытарыяльны абмен (СССР быў гатовы аддаць удвая большую плошчу ў Карэліі), ад якога яна адмовілася.

На працягу дзесяцігоддзяў савецка-фінскія адносіны пасля серыі войн 1918—1922 гадоў заставаліся нестабільнымі, характарызаваліся ўзаемным недаверам.

Прычынай для вайны быў названы інцыдэнт артылерыйскага абстрэлу тэрыторыі СССР. Праз шмат гадоў М. С. Хрушчоў (на той час ужо былы кіраўнік СССР) пісаў, што гэты абстрэл быў арганізаваны камандармам 1-га рангу Рыгорам Куліком. Савецкі бок адмовіўся ад прапановы Фінляндыі стварыць сумесную камісію дзеля расследавання інцыдэнту і праз 2 дні разарваў дамову аб ненападзе, а яшчэ праз 2 — пачаў вайну.

Войскі Ленінградскай ваеннай акругі ўступілі на тэрыторыю Фінляндыі. Галоўныя падзеі вайны адбываліся на Карэльскім перашыйку па «Лініі Манергейма». Дзеянні сухапутных войск СССР падтрымліваў Балтыйскі флот, у складзе якога ваяваў падшэфны карабель БССР — лідар эсмінцаў «Мінск». Вайна праходзіла ў цяжкіх умовах, пацягнула вялікія страты з абодвух бакоў.

У снежні 1939 года ў раёне баявых дзеянняў былі маразы ніжэй за 30 градусаў. Фінскае войска было значна лепш падрыхтавана да халадоў, ад якіх памерзла шмат савецкіх салдат. Амаль поўная адсутнасць дарог, багністая і лясістая мясцовасць значна ўскладнялі рух Чырвонай арміі.

Пасля прарыву савецкімі войскамі ў пачатку сакавіка 1940 года «Лініі Манергейма» і захопу 12 сакавіка Выбарга, у той жа дзень у Маскве быў падпісаны мірны дагавор. СССР набыў патрэбныя яму землі, адсунуў граніцу на поўнач ад Ленінграда, атрымаў у арэнду востраў Ханка з правам стварэння на ім ваенна-марской базы.

Стратэгічнае становішча СССР па выніках вайны пагоршылася: быў падарваны яго міжнародны аўтарытэт, Ліга Нацый выключыла яго са сваіх членаў, Фінляндыя адышла ад палітыкі нейтралітэту і зблізілася з Германіяй. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Фінляндыя выступіла на баку Германіі, назваўшы сваю рэваншысцкую акцыю «Вайной-працягам».

Таксама шматлікія праяўленыя ў вайне слабыя бакі Чырвонай арміі і вялікія людскія страты СССР (22 830 забітых фінаў супраць 131 476 забітых і згінуўшых без весткі савецкіх ваенных [10]) умацавалі Гітлера ў рашучасці напасці на Савецкі Саюз. Акрамя таго СССР страціў 406 самалётаў супраць 62 фінскіх, 653 танка супраць 50 фінскіх [10]. Асноўнымі прычынамі было горшае ўзбраенне савецкай арміі (амаль адсутнічала аўтаматычая зброя), халатнасць часткі службовых асоб і неадэкватнае ўяўленне савецкага ўрада аб сацыяльна-палітычным клімаце ў Фінляндыі. Так меркавалася, што фінскі пралетарыят павінны паўстаць супраць пануючага ў Фінляндыі ладу і далучыцца да Чырвонай арміі. Але на самой справе ўзровень жыцця насельніцтва ў Фінляндыі быў вышэйшы, чым у СССР, нацыя была кансалідаванай і таму аказала аб’яднанае супраціўленне савецкім войскам.

За баявыя подзвігі ў савецка-фінляндскай вайне 20 беларусам і ўраджэнцам Беларусі было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза: П. Р. Алейнікаву, Дз. Д. Валенціку, Б. В. Воўку, І. І. Валасевічу, М. М. Гармозе, А. І. Дыдышку, П. В. Кандрацьеву, І. П. Кірпічову, І. М. Кобзуну, В. Дз. Кучараваму, І. М. Максімене, І. В. Матрунчыку, Р. С. Пінчуку, М. В. Рапейке, І. М. Саламонікаву, М. П. Сінюціну, М. Ф. Турцэвічу, А. Р. Целешаву, С. І. Чарняку, С. Я. Ялейнікаву.

  1. Pentti Virrankoski Suomen Historia 2, 2001, ISBN 951-746-342-1, SKS
  2. Erkki Kakela Laguksen miehet, marskin nyrkki: Suomalainen panssariyhtyma 1941—1944, 1992, ISBN 952-90-3858-5, Panssarikilta
  3. Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — С. 191. — 608 с. — (Архив). — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4
  4. РГВА. Ф.37977. Оп.1. Д.595. Л.57—59, 95; Д.722. Л.414—417; Зимняя война. Кн.1. С.150.
  5. а б Под общей редакцией Г.Ф. Кривошеева. Расія і СССР у войнах XX стагоддзя. Страты ўзброеных сіл. Статыстычнае даследаванне. — II. — М.: Олма-Пресс, 2001. — 608 с. — ISBN 5-224-01515-4. Архівавана 29 сакавіка 2010. Табліцы 109 і 111
  6. Kurenmaa, Pekka; Lentilä, Riitta (2007). "Sodan tappiot". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Jatkosodan pikkujättiläinen(фін.). p. 1152. ISBN 951-0-28690-7.
  7. Lentilä, Riitta; Juutilainen, Antti (2007). "Talvisodan uhrit". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Talvisodan pikkujättiläinen(фін.). p. 821. ISBN 978-951-0-23536-2.
  8. Malmi, Timo (2007). "Suomalaiset sotavangit". In Leskinen, Jari; Juutilainen, Antti (рэд-ры). Talvisodan pikkujättiläinen(фін.). p. 792. ISBN 978-951-0-23536-2.
  9. Военно-исторический журнал, 1993, No 4, с. 7.
  10. а б [1] Архівавана 5 сакавіка 2016.