Сірыйска-Ліванская аперацыя
Сірыйска-Ліванская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
Дата | 8 чэрвеня — 11 ліпеня 1941 года | ||
Месца | Сірыя і Ліван | ||
Вынік | Перамога саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сірыйска-Ліванская аперацыя — ваеная аперацыя антыгітлераўскай кааліцыі па вызваленні Сірыі і Лівана ад Вішысцкай Францыі і Вермахта падчас Другой сусветнай.
Сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля акупацыі паўночнай часткі Францыі Германіяй на поўдні краіны быў усталяваны рэжым Вішы, які супрацоўнічаў з нацыскай Германіяй. Большая частка французскіх калоній, уключаючы Сірыю і Ліван, апынуліся пад кантролем вішыстаў.
У 1941 годзе Брытанская імперыя і Змагарная Францыя падрыхтавалі ваенную аперацыю па вызваленні Сірыі і Лівана.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]З мая 1941 года брытанская авіяцыя наносіла бомбавыя ўдары па ваеным базам вішыстаў. Вяліся даволі жорсткія паветраныя баі з авіяцыяй Вішы.
У ноч на 8 чэрвеня 1941 года паўднёвая групоўка англа-французскіх войск, якая знаходзілася ў Палесціне, перайшла мяжу і стала прасоўвацца на поўнач. Супраць чаканняў французская камандуючага Шарль дэ Голя, вішысты далі ўпартае супраціўленне. Так, калі войскі антыгітлераўскай кааліцыі 9 чэрвеня захапілі буйны горад Кунейтра, вішысты, выкарыстоўваючы перавагу ў танках, адбілі яго 15 чэрвеня, пры гэтым захапіўшы ў палон брытанскі батальён. Таксама з 9 па 22 чэрвеня ішлі жорсткія баі за горад Мерджуон, які тройчы пераходзіў з рук у рукі. Правалілася і спроба з ходу ўзяць Дамаск — тут брытана-індыйскія часці былі контратакаваны і акружаны ў прыгарадным пасёлку, дзе двое сутак упарта абараняліся. Толькі 21 чэрвеня асноўныя сілы саюзнікаў выйшлі да сірыйскай сталіцы. Тады войскі Вішы пакінулі горад.
Удалым рашэннем брытанскага камандавання была атака ў цэнтральную Сірыю з пустыні на мяжы з Іарданіяй, дзе паспяхова дзейнічалі сілы Брытанскага Арабскага легіёна, якія захапілі горныя праходы з мінімальнымі стратамі і ўзялі горад Пальміра 3 ліпеня (вулічныя баі там адрозніваліся бязлітаснасцю, было захоплена 165 палонных). 6 ліпеня злучыліся групоўкі саюзнікаў, якія надыходзілі з Палесціны і з цэнтральнага Ірака. Паўночная групоўка перайшла ў наступленне 1 ліпеня і даволі хутка, адціскаючы разрозненыя часці Вішы, прасоўвалася да Міжземнага мора.
Да 9 ліпеня перадавыя часці саюзнікаў з поўдня выйшлі да Бейрута, прарваўшы магутны абарончы рубеж ля горада Дамур. Страта Дамура прадвызначала зыход усёй кампаніі, пасля чаго камандуючы сіламі Вішы ў Сірыі генерал Денц пачаў перамовы аб капітуляцыі. З 11 ліпеня баявыя дзеянні былі спынены. 14 ліпеня ў Акрэ было падпісана пагадненне аб спыненні баявых дзеянняў, па ўмовах якога войскі саюзнікаў займалі ўсю Сірыю.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://m.mywebs.su/blog/history/16240/ Архівавана 2 снежня 2021.
- http://rusplt.ru/world/world_5029.html Архівавана 10 красавіка 2018.