Перайсці да зместу

Жан Ціроль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан Ціроль
фр.: Jean Tirole
Дата нараджэння 9 жніўня 1953(1953-08-09)[1][2] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта, даследчык
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар[d][7] (1978) і доктар філасофіі (1981)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрык Мэскін
Член у
Узнагароды
Officer of the National Order of Merit афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна

залаты медаль CNRS[d] (2007)

сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (2002)

грант Гугенхайма (1988)

Нобелеўская прэмія па эканоміцы

прэмія Юр'ё Яхнсана[d] (1993)

прэмія Клода Леві-Строса[d] (2010)

Прэмія Эрвіна Плейна Немерса па эканоміцы[d] (2014)

John von Neumann Award[d] (1998)

BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award[d] (2008)

ганаровы доктар Манрэальскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Брусельскага свабоднага ўніверсітэта (франкамоўнага)[d]

ганаровы доктар Лазанскага ўніверсітэта[d]

член Эканаметрычнага таварыства[d] (1986)

член Каралеўскага таварыства Эдынбурга[d]

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

Zerilli-Marimò Prize[d] (2004)

ганаровы доктар Рымскага ўніверсітэта «Тор Вергата»[d] (2012)

Clarivate Citation Laureate[d] (2007)

Сайт idei.fr/vitae.php… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Ціроль (фр.: Jean Tirole, нар. 9 жніўня 1953(1953-08-09)[1][2], Труа[3][4][…]) — французскі эканаміст, навуковы кіраўнік Інстытута Тэорыі галіновай арганізацыі пры Тулузскім капіталійскім універсітэце, прэзідэнт Фонду Жан-Жака Лафона (Тулузская школа эканомікі), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2014 года «за аналіз рынкавай ўлады і яе рэгулявання».

Апублікаваў больш за сто навуковых артыкулаў па эканоміцы, 11 кніг па тэорыі галіновай арганізацыі, тэорыі гульняў, карпаратыўных фінансах. Яго кніга «Тэорыя галіновай арганізацыі» з’яўляецца агульнапрызнаным стандартным універсітэцкім падручнікам па гэтай дысцыпліне.

Ціроль зрабіў унёсак ў шматлікія галіны мікраэканамічнага аналіза. Адна з самых вядомых яго работ — тэорыі калектыўных рэпутацый — развіццё канцэпцыі мадэлі Акерлофа аб рынках з асіметрычнай інфармацыяй. Гэтая тэорыя фармалізуе і апісвае ў выглядзе матэматычнай мадэлі такія паняцці, як рэпутацыя, якасць (тавару, паслугі), сумленныя паводзіны. На канцэпцыі, прапанаванай Ціролем, грунтуюцца многія новыя працы іншых аўтараў па блізкіх тэмах, у прыватнасці, па карупцыі ў грамадстве.

Скончыў у 1973 годзе Політэхнічную школу, у 1978 годзе — магістратуру ў Нацыянальнай школе мастоў і дарог. У 1978 годзе атрымаў доктарскую ступень па дыскрэтнай матэматыцы ва Універсітэце Парыж-Дафін, у 1981 годзе атрымаў доктарскую ступень па эканамічнай тэорыі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 1981 по 1984 год працаваў навуковым супрацоўнікам у Нацыянальнай школе мастоў і дарог, у 1984—1991 гадах — прафесар эканомікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. З 1992 года працуе навуковым кіраўніком Інстытута Тэорыі галіновай арганізацыі пры Тулузскім капіталійскім універсітэце, адначасова застаючыся гасцявым прафесарам (англ.: Visiting Professor) Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Адміністрацыйная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
  • З 1995 года з’яўляецца дырэктарам па навуцы па сумяшчальніцтве ў Вышэйшай школе сацыяльных навук.
  • З 2007 года з’яўляецца дырэктарам Тулузскай школы эканомікі (Toulouse School of Economics).

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1998 — прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства.
  • 2001 — прэзідэнт Еўрапейскай эканамічнай асацыяцыі.
  • У 1999—2006 і з 2008 — член эканамічнага савета пры Прэм’ер-міністры Францыі.

Лаўрэат прэмій розных універсітэтаў і эканамічных арганізацый:

  • Ганаровы замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1993)
  • Ганаровы замежны член Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (1993)
  • Лаўрэат прэміі Еўрапейскай эканамічнай асацыяцыі (1993)
  • Ганаровы член мюнхенскага Цэнтра эканамічных даследаванняў (1996)
  • Залаты медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі (2007), другі эканаміст пасля Марыса Але, ганараваных гэтай прэміяй.
  • BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award (2008);
  • Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2014)
  • Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2015)
  • Тироль Ж. Теория корпоративных финансов: в 2 кн. — М.: Издательский дом «Дело» РАНХиГС, 2017 — (Кн.1 — 672с. — ISBN 978-5-7749-1241-4; Кн.2 — 640с. — ISBN 978-5-7749-1240-7) (Tirole J. The Theory of Corporate Finance. Princeton, Oxford: Princeton University Press, 2006);
  • Тироль Ж. Рынки и рыночная власть: теория организации промышленности. в 2 тт. — СПб.: Экономическая школа, 2000 (Т. 1. — 334 с. — ISBN 5-900428-54-0; Т. 2. — 455 с. — ISBN 5-900428-55-9) (Tirole J. The Theory of Industrial Organization. — Cambridge, MA: MIT Press, 1988);
  • Fudenberg D., Tirole J. Game Theory. — Cambridge, MA: MIT Press, 1991.
  • Laffont J.-J., Tirole J. A Theory of Incentives in Regulation and Procurement. — Cambridge, MA: MIT Press, 1993.
  • Dewatripont M., Tirole J. The Prudential Regulation of Banks. — Cambridge, MA: MIT Press, 1994.
  • Laffont J.-J., Tirole J. Competition in Telecommunications. — Cambridge, MA: MIT Press, 1999.
  • Tirole J. Financial Crises, Liquidity and the International Monetary System. — Princeton: Princeton University Press, 2002.
  • Экономика для общего блага = Économie du bien commun. / Пер. с фр. И. Шевелевой; научный редактор перевода М. Левин. — М.: Изд-во Института Гайдара, 2020. — 696 с. — ISBN 978-5-93255-565-1
  • Tirole J. (1996) A Theory of Collective Reputations (with applications to the persistence of corruption and to firm quality // Review of Economic Studies. — № 1.

Зноскі

  1. а б Jean Tirole // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jean Tirole // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Jean Tirole awarded 2014 Nobel Prize for Economics // Yahoo! Finance — 2014.
  4. а б http://www.france.fr/en/outstanding-men-and-women/jean-tirole-1953.html
  5. Nobel panel announces economics winner // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  6. Tirole on French reform // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  7. а б в Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentationMontpellier: ABES, 2001.
  8. а б https://www.polytechnique.org/profile/jean.tirole.1973
  9. http://academie-sciences-lettres-toulouse.fr/?page_id=596
  10. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.