Перайсці да зместу

Жак Маёль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Маёль
фр.: Jacques Mayol
Імя пры нараджэнні Jacques Mayol
Род дзейнасці freediver, сцэнарыст, скакун у ваду
Дата нараджэння 1 красавіка 1927(1927-04-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 2001(2001-12-22)[1] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Сайт Jacques Mayol
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Маёль (фр.: Jacques Mayol; 1 красавіка 1927 — 22 снежня 2001) — французскі нырэц, першым дасягнуў стометровай глыбіні на затрымцы дыхання 23 лістапада 1976 г. Шматразовы чэмпіён свету па фры-дайвінгу.

Жак Майоль, па нацыянальнасці француз, нарадзіўся ў Шанхаі. Калі ён прыйшоў у фры-дайвінг, апошнім устаноўленым рэкордам былі дасягненні італьянцаў Эніа Фалько і Альберта Навелі, і гэта быў усяго 41 метр. За сваё жыццё Жак павялічыў гэтую лічбу больш чым у два разы — яго апошні рэкорд датуецца 1983 годам і складае 105 метраў. Як даследчык, ён вывучаў патэнцыйныя магчымасці чалавека да пагружэння. Увёў у практыку фры-дайвераў практыкаванні з ёгі на дыханне і канцэнтрацыю.

Жак Маёль скончыў жыццё самагубствам, павесіўшыся ў сваім доме на востраве Эльба, ва ўзросце 74 гадоў. Цела было знойдзена суседам Маёля ў суботу, 22 снежня 2001 года. Яго блізкі сябар Умберта Пеліцары пацвердзіў, што ў Маёля некалькі месяцаў працягвалася дэпрэсія. У перадсмяротнай запісцы Жак Маёль прасіў крэміраваць сябе, што і было зроблена ў Італьянскім мястэчку Ліворна.

Фільм Люка Бесона «Блакітная бездань» быў натхнёны гісторыяй жыцця Маёля, які ўдзельнічаў у здымках як кансультант і адзін з сцэнарыстаў.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.