Перайсці да зместу

Жазеф Арцюр дэ Габіно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жазеф Арцюр дэ Габіно
фр.: Joseph Arthur comte de Gobineau
Граф дэ Габіно
Граф дэ Габіно
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Joseph Arthur de Gobineau
Псеўданімы Ariel des Feux[1] і Ariel Des Feux[1]
Дата нараджэння 14 ліпеня 1816(1816-07-14)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1882(1882-10-13)[2][3][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Louis de Gobineau[d][6]
Жонка Clémence Gabrielle Monnerot[d]
Дзеці Christine de Gobineau[d] і Diane de Guldencrone[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дыпламат, палітык, паэт, скульптар, антраполаг, журналіст, філосаф
Мова твораў французская
Прэміі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жазеф Арцюр дэ Габіно (фр.: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.

У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане — белая (пасля яе — жоўтая).

Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — з якімі даследчык атаясамліваў індаеўрапейцаў. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацый тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.

Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з'яўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорый, бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцей.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Joseph Arthur de Gobineau // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Arthur de Gobineau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Bibliothèque nationale de France Record #11905198w // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 13 сакавіка 2018.
  5. Гобино Жозеф Артюр де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.