Перайсці да зместу

Дэмасфен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэмасфен
стар.-грэч.: Δημοσθένης
Род дзейнасці палітык, дыпламат, аратар, пісьменнік
Дата нараджэння 384 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 322 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Клеабула[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэмасфе́н (стар.-грэч.: Δημοσθένης, Dēmosthénēs; 384 да н.э., Афіны — 322 да н.э.) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч і аратар.

Бацька Дэмасфена, таксама Дэмасфен, памёр, калі сыну было сем гадоў. У 20 гадоў Дэмасфену прыйшлося звярнуцца ў суд, каб вярнуць спадчыну, якой нядобрасумленна распарадзіліся апекуны.

У 350-х гадах да н. Дэмасфен удзельнічаў у якасці складальніка прамоў у шэрагу працэсаў. Дэмасфен прапагандаваў эканомію і паслядоўную абарону нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы. Ён прытрымліваўся традыцыйнай афінскай палітыкі, якая імкнулася, абапіраючыся галоўным чынам на марскую моц, захаваць кантроль над Гелеспонтам (сучасныя Дарданэлы) і Басфорам і падтрымліваць паўсюль у Грэцыі антыспартанскія (і антыфіванскія) настроі.