Джон Эверэт Міле
Джон Эверэт Міле | |
---|---|
англ.: John Everett Millais | |
| |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1829 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 жніўня 1896 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | John William Millais[d][3] |
Маці | Mary Emily Evamy[d][3] |
Жонка | Effie Gray[d][5][6] |
Дзеці | John Guille Millais[d], Sir Everett Millais, 2nd Baronet[d], George Gray Millais[d], Effie Gray Millais[d], Mary Hunt Millais[d], Alice Sophia Caroline Millais[d], Sir Geoffrey William Millais, 4th Bt.[d] і Sophia Margaret Jameson Millais[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, фатограф, дзеяч мастацтваў |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | прэрафаэлітызм |
Заступнікі | Джон Раскін |
Уплыў | Веласкес, Джон Макрайтэр |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Э́верэт Міле́ (таксама Міле́с[7]; англ.: John Everett Millais, 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міле нарадзіўся ў Саўтгемптане і пачаў вучыцца маляванню з дзевяці гадоў[8]. У 1838 годзе, калі сталі відавочнымі яго здольнасці, сям’я перабралася ў Лондан[9]. Ва ўзросце 11 гадоў Міле паступіў у Каралеўскую акадэмію мастацтваў, стаўшы самым маладым студэнтам за ўсю гісторыю Акадэміі[9]. Да пятнаццаці гадоў ён ужо выдатна валодаў пэндзлем, у 1846 г. з’явіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісара бярэ ў палон перуанскіх інкаў», якую крытыка прызнала лепшай на ўсёй акадэмічнай выстаўцы таго года, а ў наступным годзе атрымаў залаты медаль за карціну «Нападзенне калена Веніямінава на дочак Сілаама»[8]. У 1848 годзе на адной з выставак Міле знаёміцца з Холманам Хантам і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.
Яго раннія працы характарызуюцца значнай дэталізацыяй, у прыватнасці, карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме », 1850, Лондан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газеце «Таймс» ахарактарызавалі як «абуральную». Аднак Міле гэта не збянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласць карцін Міле адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму працы Міле заўсёды прымалі на выстаўках Акадэміі, якімі радыкальнымі б яны ні былі[9]. Яго таксама падтрымаў крытык Джон Раскін, які адразу ўбачыў у Міле выбітны талент.
Улетку 1853 Раскін і яго жонка Эфі запрасілі Міле адправіцца разам на лета ў Гленфінлас. Міле і Эфі пакахалі адзін аднаго і, пасля яе скандальнага разводу з Раскінам[10], пажаніліся. Жаніцьба змяніла Міле: для падтрымання сям’і ён павінен быў ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасці, а таксама дорага прадаваць іх. Міле цалкам адрокся ад поглядаў і ідэй прэрафаэлітызму: у прыватнасці, карціну «Сэр Ізюмбрас » (1857), дзе мастак вельмі адышоў ад прэрафаэліцкай тэхнікі, Раскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай»[11]. Наўзамен Міле здабыў велізарную папулярнасць і шалёнае багацце, зарабляючы да 30 тысяч фунтаў у год[11]. Ён зрабіўся партрэтыстам, збольшага пейзажыстам[8] (прычым пейзажы Міле маляваў не на заказ, а як хобі — для сябе[12]) і стаў першым англійскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта (у 1885). У 1896 годзе ён быў выбраны прэзідэнтам Каралеўскай акадэміі. На партрэтах Міле адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадскія пасты[11].
У наш час Міле адносіцца да ліку самых любімых англічанамі мастакоў сярэдзіны XIX стагоддзя[12].
Найбольш вядомая карціна — «Афелія» , 1851—1852), дзе намалявана каханая Расеці Элізабет Сідал .
Карціны
[правіць | правіць зыходнік]- 1848 — «Смерць Рамеа і Джульеты» / The Death of Romeo and Juliet (Мастацкая галерэя Манчэстэра)
- 1848-49 — «Ізабела » / Isabella
- 1850 — «Хрыстос у бацькоўскім доме » / Christ In The House Of His Parents (Галерэя Тэйт, Лондан)
- 1851 — «Марыяна » / Mariana
- 1852 — «Афелія» ці «Смерць Афеліі»[8] / Ophelia (галерэя Тэйт, Лондан)
- 1856 — «Восеньскае лісце » / Autumn Leaves
- 1862 — «Вер мне» / Trust Me
- 1868 — «Ванеса » / Vanessa
- 1873 — «Дровы на зіму» / Winter Fuel (Мастацкая галерэя Манчэстэра)
- 1873 — «Партрэт Эфі Міле» / Portrait of Effie Millais
- 1875 — «Кастрычніцкі холад» / Chill October (калекцыя Эндру Лойд Уэбера)
- 1886 — «Мыльныя пузыры » / Bubbles (Мастацкая галерэя лэдзі Левер , [Горад Ліверпуль|Ліверпуль]])
Зноскі
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ John Everett Millais // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/john-everett-millais-bt-1829 Праверана 11 лістапада 2024.
- ↑ Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Прозвішча вымаўляецца на манер французскай мовы: Merriam-Webster OnLine. У рускіх крыніцах нярэдка сустракаецца «Мілес».
- ↑ а б в г Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б в Tate Britain| Past Exhibitions | Millais Архівавана 9 лістапада 2011.
- ↑ Путеводитель по искусству. Под ред. Яна Чилверса. — М.: ОАО Издательство «Радуга», 2002.
- ↑ а б в Шестаков В. П. Прерафаэлиты: мечты о красоте. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. ISBN 5-89826-217-2.
- ↑ а б Екатерина Беляева. Плодовит по семейным обстоятельствам. Выставка Джона Миллеса открылась в Амстердаме. — Газета «Культура» № 9, 12 марта 2008 г., с. 15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Джон Эверэт Міле на Вікісховішчы |
- Sir John Everett Millais — Victorian Art in Britain (англ.)
- Sir John Everett Millais: An Overview (англ.)
- Біяграфія і працы на сайце National Museums Liverpool (англ.)
- Пра карціну «Афелія» (Ophelia) Архівавана 8 мая 2006. (англ.)
- John Everett Millais. Ophelia (англ.)
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1829 годзе
- Нарадзіліся ў Саўтгемптане
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1896 годзе
- Памерлі ў Вялікім Лондане
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Англіі
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Вялікабрытаніі
- Мастакі-ілюстратары Вялікабрытаніі
- Члены Каралеўскай Акадэміі мастацтваў
- Памерлі ад рака гартані
- Прэрафаэліты
- Карціны Джона Эверэта Міле