Перайсці да зместу

Джон Фарэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Фарэй
англ.: John Farey
Сілуэт Джона Фарэя, намаляваны яго сябрам Уайтам Уотсанам, у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Побач з партрэтам знаходзіцца QR-код, які вядзе на гэты артыкул на розных мовах
Сілуэт Джона Фарэя, намаляваны яго сябрам Уайтам Уотсанам, у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі. Побач з партрэтам знаходзіцца QR-код, які вядзе на гэты артыкул на розных мовах
Род дзейнасці геолаг, пісьменнік, матэматык, surveyor, geodesist
Дата нараджэння 24 верасня 1766(1766-09-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1826(1826-01-06)[3] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Фарэй (Фэры) (англ.: John Farey, 1766 — 6 студзеня 1826) — англійскі геолаг, пісьменнік. Найбольш вядомы ў сувязі з радамі Фарэя  (англ.) — матэматычным аб’ектам, названым у яго гонар.

Джон Фарэй нарадзіўся ў Вобурне (Бедфардшыр). Вучыўся ў Галіфаксе (Ёркшыр). Выявіўшы надзвычайную схільнасць да матэматыкі, малявання і геадэзіі, быў заўважаны Джонам Смітанам.

Адвучыўшыся, Фарэй пераехаў у Лондан, дзе жылі яго сваякі, і працаваў там на працягу некалькіх гадоў, падчас якіх пазнаёміўся і ажаніўся з Сафіяй Х’юберт (Sophia Hubert). У Лондане нарадзілася іх першае дзіцё, пазней у іх было яшчэ восем, двое з якіх памерлі ў дзяцінстве.

У 1792 годзе Джон быў прызначаны агентам герцага Фрэнсіса Бедфардскага ў яго вобурнскіх маёнтках. Пасля смерці герцага ў 1802 годзе Фарэй вагаўся паміж эміграцыяй або пасяленнем на ферме. Спыніўшыся на другім, ён пасяліўся ў Вобурне як геолаг і каморнік, які кансультуе. На яго выбар у значнай ступені паўплывала знаёмства з Уільямам Смітам, які ў 1801 годзе быў прыняты герцагам на працу для работ па асушванню і ірыгацыі.

У 1805 годзе Джон Фарэй замяніў Артура Юнга на пасадзе сакратара Смітфілдскага клуба. Яго працы па геадэзіі дазвалялі яму падарожнічаць па графстве, даследуючы маёнткі землеўладальнікаў, якія заказвалі яго паслугі, або даследаваць мінералы, якія яны мелі. Гэтыя яго работы па эканамічнай геалогіі спатрэбілася падчас Прамысловай рэвалюцыі для пошуку новых залежаў вугалю і металічных руд.

Памёр у Лондане. Яго ўдава прапаноўвала геалагічную калекцыю мужа Брытанскаму музею, але той адмовіўся, у выніку чаго калекцыя была разгрупавана.

Фарэй быў пладавітым пісьменнікам. Прафесар Х’ю Торэнс знайшоў каля 270 яго запісаў, у чатыры разы больш, чым паказана ў «каталозе навуковых папер» Каралеўскага таварыства. Фарэй пісаў на разнастайныя тэмы, пачынаючы ад садаводства да геалогіі, металургіі, метралогіі, пераходу на дзесятковую валюту, музыкі і матэматыкі і заканчваючы пацыфізмам.

Унёс істотны ўклад у «Rees’s Cyclopædia»: артыкулы аб каналах, мінералогіі, геадэзіі, некалькі артыкулаў аб навуковай і матэматычнай асновах гуку.

У 1809 годзе Фарэй сустрэўся з Уільямам Марцінам, які апублікаваў працу аб дэрбішырскіх карысных выкапнях, каб высветліць, ці могуць яны разам зрабіць геалагічную карту Дэрбішыра. Аднак Марцін ужо быў цяжка хворы і памёр у наступным годзе[4].

Найбольш вядомая праца Фарэя — «Агульны агляд земляробства і мінералаў Дэрбішыра» (англ.: General View of the Agriculture and Minerals of Derbyshire, 3 тамы, 1811—1817) — для Міністэрства земляробства.

Нягледзячы на свае заслугі ў гісторыі і геалогіі, найбольш вядома імя Фарэя па паслядоўнасці, названай у гонар яго як вынік яго даследаванняў матэматыкі гуку («Philosophical Magazine», vol. 47, 1816, pp. 385–6).

Зноскі

  1. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #140756752 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  4. H. S. Torrens. Martin, William (1767—1810). Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004.
  • John Farey, A General View of the Agriculture and Minerals of Derbyshire, Volume 1. With Introduction by Trevor D. Ford and Hugh S. Torrens. (Peak District Mines Historical Society, 1989. Reprint of 1811 Edition). The introduction contains a list of Farey’s writings located to the date of the reprint.
  • A.P. Woolrich, 'John Farey, Jr. (1791—1851): Engineer and Polymath' in History of Technology, 19, 1997, pp 111—142. (ISBN 0-7201-2365-8) (Includes a brief family history and a family tree)
  • Trevor D. Ford; Hugh S. Torrens (2001). "A Farey Story: the pioneer geologist John Farey (1766-1826)". Geology Today. 17 (2): 59–68. doi:10.1046/j.1365-2451.2001.00004.x. ISSN 0266-6979.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  • H. S. Torrens. Farey, John (1766—1826). Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004.