Перайсці да зместу

Джон Джэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Джэй
англ.: John Jay
President of the Continental Congress[d]
10 снежня 1778 — 28 верасня 1779
Папярэднік Henry Laurens[d]
Пераемнік Samuel Huntington[d]
United States Ambassador to Spain[d]
27 верасня 1779 — 20 мая 1782
Пераемнік William Carmichael[d]
United States Secretary of Foreign Affairs[d]
7 мая 1784 — 15 верасня 1789
Папярэднік Robert R. Livingston[d]
дзяржаўны сакратар ЗША
15 верасня 1789 — 22 сакавіка 1790
Пераемнік Томас Джэферсан
1-ы старшыня Вярхоўнага суда ЗША[d]
19 кастрычніка 1789 — 29 чэрвеня 1795
Пераемнік Джон Ратледж
2-і губернатар штата Нью-Ёрк[d]
1 ліпеня 1795 — 30 чэрвеня 1801
Папярэднік Джордж Клінтан
Пераемнік Джордж Клінтан

Нараджэнне 12 снежня 1745(1745-12-12)[1][2][…]
Смерць 17 мая 1829(1829-05-17)[1][2][…] (83 гады)
Месца пахавання
Бацька Peter Jay[d][4]
Маці Mary Van Cortlandt[d][4]
Жонка Sarah Jay[d][4]
Дзеці William Jay[d], Peter A. Jay[d][5] і Maria Jay Banyer[d]
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Джэй (англ.: John Jay; 12 снежня 1745 — 17 мая 1829) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з бацькоў-заснавальнікаў ЗША, першы старшыня Вярхоўнага суда ЗША, дыпламат, губернатар штата Нью-Ёрк.

Падчас Вайны за незалежнасць Джэй з’яўляўся членам першага і другога Кантынентальнага Кангрэсу. У 1777 годзе ён стаў адным з распрацоўшчыкаў Канстытуцыі штата Нью-Ёрк.

У 1779 Джэй стаў пасланнікам у Іспаніі, дзе спрабаваў пераканаць Іспанію прызнаць незалежнасць Злучаных Штатаў. Іспанія так і не прызнала незалежнасць ЗША да заканчэння вайны ў 1783 годзе. Аднак Джэю ўдалося пераканаць іспанцаў вылучыць гэтак неабходны грашовы крэдыт маладому амерыканскаму ўраду ў памеры 170 000 долараў.

У 1782—1783 гадах Джэй знаходзіўся ў Парыжы, дзе разам з Франклінам удзельнічаў у перамовах з Францыяй і Вялікабрытаніяй аб прызнанні незалежнасці ЗША і сканчэнні вайны.

У 1788 Джэй актыўна адстойвае ратыфікацыю Канстытуцыі ЗША штатам Нью-Ёрк і ўдзельнічае ў напісанні Запісак федэралістаў разам з Гамільтанам і Мэдысанам.

Зноскі