Джаміль аль-Бана
Джаміль аль-Бана | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 мая 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Веравызнанне | іслам |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джаміль Абдул Латыф аль-Бана (араб. جميل عبد اللطيف البنا; нар. 28 мая 1962[1]) — грамадзянін Іарданіі палесцінскага паходжання, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ўтрымліваўся ў зняволенні ў сакрэтных турмах ЦРУ. Атрымаў вядомасць у сувязі з судовым працэсам «Аль-Бана супраць Буша ».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Іерыхон на Заходнем беразе ракі Іардан[2]. Неўзабаве пасля народжання аль-Бана яго сям’я пераехала ў Іарданію. У 1994 годзе, ужо будучы дарослым, ён атрымаў статус бежанца ў Вялікабрытаніі і пасяліўся ў паўночна-заходнім Лондане[3] . Пазней уладкаваўся ў фірму брата сябра[4].
У лістападзе 2002 года разам з партнёрам Бішэрам аль-Раві вылецеў па рабоце ў Гамбію. Аль-Бана павінен быў сустрэць партыю дэталяў машын, але яго арыштавалі аператыўнікі Нацыянальнага разведвальнага ўпраўлення. Затрыманне адбылося па падазрэнні ў меркаваных сувязях з «Аль-Каідай». Мужчыну ўтрымлівалі ў гамбійскай турме, але допыты вялі прадстаўнікік ЦРУ. У канцы снежня[2] затрыманага вывезлі з Гамбіі ў афганскую турму Солт-Піт[5]. У сакавіку 2003 года яго перавялі ў Гуантанама[6].
Падчас зняволення пры падтрымцы адваката Джорджа Брэнта Мікама[7] Джаміль аль-Бана, Бішэр аль-Раві і Марцін Мубанга падалі судовы пазоў у сувязі са сваім незаконным утрыманнем. Працэс стаў вядомы як «аль-Бана супраць Буша». Акруговы суддзя Томас Хоган вынес рашэнне на карысць вязняў[8].
У лістападзе 2007 года[9], дзякуючы намаганням брытанскіх уладаў[10][11], мужчына вызвалены. Пасля вяртання аль-Бана затрыманы партовым і памежным кантролем і дапытаны. 19 лістапада ён быў арыштаваны і перададзены іспанскім уладам па падазрэнні ў сувязях з «Аль-Каідай»[12][13]. У сакавіку 2008 года абвінавачванні зняты[14].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, бацька пецярых дзяцей[15]. Яго малодшая дачка нарадзілася пасля затрымання спецслужбамі.
Зноскі
- ↑ https://int.nyt.com/data/documenttools/82512-isn-905-jamil-el-banna-jtf-gtmo-detainee/7c7932cae103a498/full.pdf
- ↑ а б Sabah el-Banna - profile . CommentIsFree.Guardian.co.uk. London, England: The Guardian (2007). Архівавана з першакрыніцы 29 March 2012. Праверана 2 August 2007.
- ↑ "UK's 'forgotten' Cuba detainees". News.BBC.co.uk. BBC News. 25 January 2005. Архівавана з арыгінала 18 October 2012. Праверана 22 August 2007.
- ↑ "MI5, Camp Delta, and the story that shames Britain". www.Independent.co.uk [брытанская англійская]. The Independent. 16 March 2006. Архівавана з арыгінала 8 January 2018. Праверана 8 January 2018.
- ↑ Brent Mickum. Tortured, humiliated and crying out for some justice . The Guardian (12 студзеня 2005). Праверана 2 August 2007.
- ↑ "Bisher Amin Khalil Al Rawi". Daily Telegraph. 2011-04-27. Праверана 27 August 2020.
- ↑ "Lead Petitioners' Counsel in Guantanamo Habeas Cases" (PDF). Center for Constitutional Rights. January 8, 2007. Архівавана з арыгінала (PDF) March 27, 2009. Праверана 2008-06-11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2009. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Thomas Hogan. Petitioners seeking habeas corpus relief in relation to prior detentions at Guantanamo Bay(недаступная спасылка). United States Department of Justice (3 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2010. Праверана 12 лістапада 2008.
- ↑ "Guantanamo detainees out on bail". News.BBC.co.uk. BBC News. 20 December 2007. Архівавана з арыгінала 17 March 2008. Праверана 6 March 2008.
- ↑ Robert DeVries. UK resident to be released from Guantanamo(недаступная спасылка). Jurist.Law.Pitt.edu. The Jurist (29 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 May 2009. Праверана 31 March 2007.
- ↑ Tariq Panja (29 March 2007). "Briton to be freed from Guantanamo". APNews.myway.com. Associated Press. Архівавана з арыгінала 20 October 2007. Праверана 31 March 2007.
- ↑ "Guantanamo detainees out on bail". News.BBC.co.uk. BBC News. 20 December 2007. Архівавана з арыгінала 17 March 2008. Праверана 5 May 2010.
- ↑ List of prisoners . www.DoD.Mil. US Department of Defense (15 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2007.
- ↑ Daniel Woolls (6 March 2008). "Spain: Ex-detainees too damaged for trial". www.MiamiHerald.com. Miami Herald. Архівавана з арыгінала 26 March 2008. Праверана 6 March 2008.
- ↑ Profile: 'Forgotten' Cuba detainees . News.BBC.co.uk. BBC News (5 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 February 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jamil El-Banna’s first interview since returning from Guantánamo — Andy Worthington
- UK judge approves use of secret evidence in Guantánamo case — Andy Worthington
- Former prisoners launch the Guantánamo Justice Centre in London — Andy Worthington
- Guantanamo Two will not be extradited — Metro.co.uk