Гідраксіды
Гідраксіды (гідравокісы) — злучэнні аксідаў хімічных элементаў з вадой. Вядомыя гідраксіды амаль усіх хімічных элементаў; некаторыя з іх сустракаюцца ў прыродзе ў выглядзе мінералаў. Гідраксіды шчолачных металаў завуцца шчолачамі.
Гідраксіды шчолачных металаў, напрыклад гідраксід натрыю і калію, добра раствараюцца ў вадзе. Гідраксіды шчолачназямельных металаў, напрыклад гідраксід кальцыю (гашаная вапна) Ca(OH)2 ужо відавочна менш раствараюцца, а большасць іншых гідраксідаў металаў практычна не раствараецца ў вадзе.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад таго, ці з’яўляецца адпаведны гідраксід асноўным, кіслотным або амфатэрным, адпаведна адрозніваюць:
- асноўныя гідраксіды (асновы) — гідраксіды, якія праяўляюць асноўныя ўласцівасці (напрыклад, гідраксід кальцыю Ca(OH)2, гідраксід калію KOH, гідраксід натрыю NaOH і інш.);
- кіслотныя гідраксіды (кіслародазмяшчальныя кіслоты) — гідраксіды, якія праяўляюць кіслотныя ўласцівасці (напрыклад, азотная кіслата HNO3, серная кіслата H2SO4, сярністая кіслата H2SO3 і інш.)
- амфатэрныя гідраксіды, якія праяўляюць у залежнасці ад умоў або асноўныя, або кіслотныя ўласцівасці (напрыклад, гідраксід алюмінію Al(OH)3, гідраксід цынку Zn(OH)2).
Тэрмін «гідраксіды» часта ўжываюць толькі ў стаўленні да асноўных і амфатэрным гідраксідаў.
Адрозніваюць мета- і орта-гідраксіды.