Герхард Шродэр
Герхард Фрыц Курт Шродэр (ням.: Gerhard Fritz Kurt Schröder; нар. 7 красавіка 1944, Мосенберг) — нямецкі палітык. У 1998—2005 гадах канцлер Германіі.
У 1990—1998 гадах Шродэр быў кіраўніком ураду нямецкай зямлі Ніжняя Саксонія.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага ў Мосенбергу, у цяперашняй федэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Бацька Фрыц Шродэр загінуў у Румыніі 4 кастрычніка 1944, маці Герхарда працавала на ферме. Наведваў вячэрнюю школу, з 1958 года працаваў памочнікам прадаўца скабяных вырабаў, будаўніком у Гётынгене. У 1963 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі (СДПГ). У 1971 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гётынгенскага ўніверсітэта, дзе ў 1971—1977 гадах працаваў на кафедры права. У 1978—1990 гадах займаўся прыватнай юрыдычнай практыкай у Гановеры. Адначасова ў 1978 годзе стаў лідарам «Маладых сацыялістаў» — маладзёжнай секцыі СДПГ, членам якой быў з 1963 года.
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Бундэстагу. У 1986 годзе ўзначаліў фракцыю СДПГ у дзяржаўнай асамблеі Ніжняй Саксоніі. З 1989 года — член прэзідыума СДПГ. 21 чэрвеня 1990 года абраны прэм’ер-міністрам зямлі Ніжняя Саксонія. У 1994 годзе быў кандыдатам ад СДПГ на пасаду міністра замежных спраў, аднак партыя прайграла выбары.
Федэральны канцлер
[правіць | правіць зыходнік]Узначаленая Шродэрам кааліцыя сацыял-дэмакратаў і зялёных прыйшла да ўлады ў кастрычніку 1998 года пасля 16-гадовага знаходжання ў апазіцыі з абяцаннямі мадэрнізацыі эканомікі, падтрымкі прадпрымальніцтва і захавання сістэмы сацыяльнай абароны. Перамога сацыял-дэмакратаў у немалой ступені тлумачылася абяцаннем СДПГ пакласці канец росту беспрацоўя і пераадолець эканамічны застой у краіне.
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Gerhard Schroder // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20150328171756/http://www.tagesschau.de/inland/schroeder-trennung-101.html
- ↑ Altkanzler : Gerhard Schröder hat zum fünften Mal geheiratet — 2018. Праверана 18 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Герхард Шродэр у Вікіцытатніку | |
Герхард Шродэр на Вікісховішчы |
- Федэральныя канцлеры Германіі
- Члены бундэстага Германіі
- Старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Члены РАН
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
- Кавалеры грузінскага ордэна Залатога руна
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна Каралевы Алены
- Кавалеры ордэна Залатога арла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Асобы