Гбая
Гбая | |
---|---|
Рассяленне |
Гбая, бая, манжа, мбака, нгбака — народ на ўсходзе ЦАР, у Камеруне. Агульная колькасць звыш 850 тыс. чалавек. Падзяляюцца на групы: гбая-багога, гбая-біянды, булі і іншыя. Блізкія па паходжанню да банда і нгбанды, па мове — таксама да бака. Адносяцца да негрскай расы вялікай негроіднай расы. Захоўваюць традыцыйныя вераванні, невялікая частка — хрысціяне. Рамёствы — разьба па дрэве, ганчарства, пляценне кошыкаў, торбаў. Аснова сацыяльнай арганізацыі — вялікасямейная патрыярхальная абшчына, кіруюць старэйшыны. Шлюб патрылакальны. Жытло — круглая хаціна са сценамі з гліны, змяшанай з саломай, часам — плеценымі, абмазанымі глінай, з нізкім канічным саламяным дахам. Асноўная ежа — каша, ляпёшкі, гародніна, бананы, малако, рыба. Распаўсюджаны культ продкаў і сіл прыроды, музычна-танцавальны фальклор.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.132