Габсбургі
Габсбургі | |
---|---|
ням.: Habsburger | |
Краіна | |
Родапачынальны дом | Этыханіды[d] |
Заснавальнік | Гунтрам Багаты |
Апошні кіраўнік | Карл I |
Цяперашні глава | Карл Габсбург-Латрынген |
Год заснавання | кал.930 года |
Зрушэнне | 1918 год |
Малодшыя лініі |
|
Тытулы | |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Габсбургі — адна з найбольш магутных манархічных дынастый Еўропы на працягу Сярэднявечча і Новага часу. Прадстаўнікі дынастыі вядомыя як кіраўнікі Аўстрыі (з 1282), якая трансфармавалася пазней у шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю (да 1918 г.), якая з’яўлялася адной з вядучых еўрапейскіх дзяржаў, а таксама як імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, чый сталец Габсбургі займалі ў 1438--1806 гадах (з кароткім перапынкам у 1742—1745 гадах).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Імаверным продкам Габсбургаў быў Гунтрам Багаты, граф Брэйсгаў, які жыў у сярэдзіне 10 стагоддзя. Унукам Гунтрама лічыцца Ра́дбат, які збудаваў замак Габсбург і даў пачатак роду гэтага імя.
У 1273 г. Рудольфа Габсбурга абралі імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, гэты тытул успадкавалі і яго нашчадкі. Ён набыў у сваё ўладанне герцагства Аўстрыю і Штырыю. У XVI ст. Габсбургі падзяліліся на дзве галіны: іспанскую і аўстрыйскую. Імператарская карона захоўвалася аўстрыйскай галіной. Іспанская правячая дынастыя абарвалася ў 1700 годзе, саступіўшы дынастыі Бурбонаў. Аўстрыйская — згасла ў 1780 г., разам са смерцю імператрыцы Марыі Тэрэзіі. Але нашчадкі яе і яе мужа Франца I (вялікага герцага Тасканскага і былога герцага Латарынгіі) перанялі імя Габсбургаў (дакладней — Габсбург-Латарангіў). Унук Марыі Тэрэзіі, апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Франц II у 1804 г. абвясціў сябе першым імператарам новаўтворанай Аўстрыйскай імперыі пад імем Франца I (з 1867 г. — Аўстра-Венгрыя). Апошнім манархам з дынастыі Габсбургаў быў імператар Аўстра-Венгрыі Карл I, які зрокся ўлады ў 1918 г. Яго сын Ота Габсбург пасля быў дэпутатам Еўрапарламента.
Герцагі Аўстрыйскія
[правіць | правіць зыходнік]- Фрыдрых I (1296—1330)
- Леапольд I (1290—1326)
- Альбрэхт II (1298—1358)
- Рудольф IV (1339—1365)
- Фрыдрых III (1347—1362)
- Альбрэхт III (1348—1395)
- Альбрэхт IV (1377—1404)
- Леапольд III (1351—1386)
- Вільгельм (1370—1406)
- Леапольд IV (1371—1411)
- Эрнэст I (1377—1424)
Імператары Свяшчэннай рымскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Дом Габсбургаў
[правіць | правіць зыходнік]- Рудольф I, правіў у 1273—1291.
- Альберт I, правіў у 1298—1308.
- Альберт II, правіў у 1438—1439.
- Фрыдрых III, правіў у 1440—1493.
- Максіміліян I, правіў у 1493—1519.
- Карл V, правіў у 1519—1556.
- Фердынанд I, правіў у 1556—1564.
- Максіміліян II, правіў у 1564—1576.
- Рудольф II, правіў у 1576—1612.
- Матэус, правіў у 1612—1619.
- Фердынанд II, правіў у 1619—1637.
- Фердынанд III, правіў у 1637—1657.
- Леапольд I, правіў у 1658—1705.
- Іосіф I, правіў у 1705—1711.
- Карл VI, правіў у 1711—1740.
Дом Габсбургаў-Латарангіў
[правіць | правіць зыходнік]- Франц I Стефан правіў у 1745—1765.
- Іосіф II правіў у 1765—1790.
- Леапольд II правіў у 1790—1792.
- Франц II правіў у 1792—1806.
Аўстрыйскія імператары
[правіць | правіць зыходнік]- Франц I, аўстрыйскі імператар 1804—1835.
- Фердынанд I аўстрыйскі імператар 1835—1848.
- Франц Іосіф I, аўстрыйскі імператар 1848—1916.
- Карл I, аўстрыйскі імператар 1916—1918. Памёр у выгнанні 1922.
Каралі Венгрыі
[правіць | правіць зыходнік]- Альберт I, венгерскі кароль 1437—1439.
- Уладыслаў Постум, венгерскі кароль 1444—1457.
- Фердынанд I, венгерскі кароль 1540—1564.
- Максіміліян I, венгерскі кароль 1564—1576.
- Рудольф I, венгерскі кароль 1576—1608.
- Матвей II, венгерскі кароль 1608—1619.
- Фердынанд II, венгерскі кароль 1619—1637.
- Фердынанд III, венгерскі кароль 1637—1657.
- Леапольд I, венгерскі кароль 1657—1705.
- Іосіф I, венгерскі кароль 1705—1711.
- Карл III, венгерскі кароль 1711—1740.
- Марыя Тэрэзія I, венгерская каралева 1740—1780.
- Іосіф II, венгерскі кароль 1780—1790.
- Леапольд II, венгерскі кароль 1790—1792.
- Франц I, венгерскі кароль 1792—1835.
- Фердынанд IV, венгерскі кароль 1835—1848.
- Франц Іосіф I, венгерскі кароль 1848—1916.
- Карл IV, венгерскі кароль 1916—1918.
Каралі Іспаніі
[правіць | правіць зыходнік]- Філіп I, 1506. (кароль Кастыліі)
- Карл I, 1516—1556.
- Філіп II, 1556—1598.
- Філіп III, 1598—1621.
- Філіп IV, 1621—1665.
- Карл II, 1665—1700.
Каралі Партугаліі
[правіць | правіць зыходнік]Вялікія герцагі Тасканы
[правіць | правіць зыходнік]- Франц Стэфан, 1737—1765.
- Леапольд I, 1765—1790.
- Фердынанд III, 1790—1800, 1814—1824.
- Леапольд II, 1824—1849, 1849—1859.
- Фердынанд IV, 1859.
Герцагі Мадэны
[правіць | правіць зыходнік]Герцагі Пармы
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Луіза, 1814—1847