Габданк (герб)
«Габданк» (польск.: Habdank), або «Абданк» (польск.: Abdank), таксама «Абданец» (польск.: Abdaniec) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы, паводле легендарных звестак, з канца XI—XII стагоддзяў, у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года[1]. Гербам карысталіся каля 300 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бучацкія, Выгоўскія, Гарабурды, Гаштольды, Грамыкі, Канарскія, без варыянтаў — больш за 160 родаў[2][3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе лацінскай літары «W». Клейнод — над прылбіцай з каронай таксама размешчаны знак у выглядзе літары «W» або з выявай пяці пёраў страуса. Мяркуецца, што першапачаткова знак быў падобны на літару М, на мяжы XIII—XIV стагоддзяў ён быў перавернуты. Існуюць варыянты герба з клейнодам у выглядзе паловы залатога льва, які трымае ў лапах такі самы знак, і інш. Герб «Габданк», дзе на знак пастаўлены крыж, атрымаў назву «Сыракомля»[1].
Легенда
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Каспара Нясецкага з нейкіх часоў у гары Вавель, на якой зараз стаіць замак, пасяліўся цмок, і пачаў ён паляваць на жыхароў горада і іх быдла. Напалоханыя гараджане не ведалі што і рабіць. Аднекуль з’явіўся просты чалавек Скуба, які прыдумаў адну хітрасць супраць новага валодара гары. Забіўшы цяля, цела якога начыніў смалой і серай, пакінуў на парозе пячоры, а побач схаваў паходню. Рана згаладаўшы, цмок выйшаў на паляванне і адразу ж кінуўся на прынаду. Тым часам запалены ад скрытага агню тлушч вялікім агнём ахапіў унутранасці цмока, які адразу ж пабег да Віслы запіць вадой, і ўрэшце пачвару разарвала на кавалкі. Князь Крак тады ва ўзнагароду ўдачліваму Скубу надаў першую літару «W» ад назвы гары Вавель (Wawel) у якасці герба.
Зноскі
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Paprocki, Bartosz. Herby Rycerstwa Polskiego, 1584, p. 216—229
- ↑ Niesiecki, Kasper. Herbarz Polski, 1839
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. «Габданк» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 479. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Цітоў А. К. «Габданк» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 446. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Габданк (герб)
- Габданк (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- До історії розвитку гербу Абданк (укр.)