Брэтань (паўвостраў)
Выгляд
Паўвостраў Брэта́нь (фр.: Bretagne, брэт.: Breizh; гало Bertaèyn) — паўвостраў на паўночным захадзе Францыі, які амываецца з поўначы Ла-Маншам, а з поўдня Біскайскім залівам Атлантычнага акіяна. Паўвостраў з'яўляецца асноўнай часткай аднайменных гістарычнай вобласці і рэгіёна. Невялікія ўчасткі паўвострава на ўсходзе адносяцца да рэгіёнаў Пеі-дэ-ла-Луар і Нармандыя.