Перайсці да зместу

Берагавая ахова ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берагавая ахова ЗША
скарочана — USCG
Эмблема Берагавой аховы ЗША
Эмблема Берагавой аховы ЗША
Выява лагатыпа
Сцяг Берагавой аховы ЗША
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 4 жніўня 1790
Папярэдняе ведамства Служба мытных суднаў  (англ.)
Вышэйшае ведамства Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША
Штаб-кватэра 2100 Second Street, SW, Вашынгтон, Акруга Калумбія
Колькасць супрацоўнікаў Грамадзянскія які служыць: 7 057;
Вайскоўцы: 41 873;
Рэзервісты: 8 100;
Дапаможныя: 34 885[2][3]
Камендант Берагавой аховы  (англ.) Адмірал Роберт Дж. Пап малодшы  (англ.)
Віцэ-камендант Віцэ-адмірал Салі Брайс-О'Хара  (англ.)
Галоўны старшына берагавой аховы  (англ.) Майкл П. Лівіт  (англ.)
Сайт uscg.mil

Берагавая ахова ЗША (англ.: United States Coast Guard (USCG), US Coast Guard) — ваенная служба ЗША, прызначаная для назірання за выкананнем федэральнага заканадаўства і забеспячэння бяспекі плавання судоў у водах адкрытага мора і ва ўнутраных вадаёмах краіны.

Заснавана Аляксандрам Гамільтанам як Служба мытных судоў (англ. Revenue Cutter Service) 4 жніўня 1790 г. Да 1967 года знаходзілася ў падпарадкаванні міністэрства фінансаў ЗША, з 1967 па 2003 год — міністэрства транспарту ЗША, з 2003 года — міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША.

Берагавая ахова прымала ўдзел ва ўсіх узброеных канфліктах ЗША, уключаючы высадку дэсантаў ў Нармандыі і на ціхаакіянскіх астравах падчас Другой сусветнай вайны, патруляванне водных камунікацый і абстрэлы ўзбярэжжа ў в’етнамскай вайне і іракскі канфлікт. Ваеннаслужачыя рэзерву БАХ ЗША прымалі актыўны ўдзел у забеспячэнні баявых дзеянняў УС ЗША супраць Ірака. Яны, у прыватнасці, уваходзілі ў склад груп па забеспячэнню бяспекі ў шасці партах ў Іраку, якія выкарыстоўвалі войскі ЗША і іх саюзнікі.

Дэвіз Берагавой аховы ЗША — Semper Paratus (лац. Заўсёды гатовы).

Па стане на май 2010, рэгулярныя сілы Берагавой аховы ЗША налічвалі каля 42,4 тыс. вайскоўцаў (у тым ліку 8255 афіцэраў), арганізаваны рэзерв — каля 7 тыс., дапаможная служба — 30 тыс., грамадзянскіх служачых — 7,9 тыс. чал.

Зноскі

  1. а б Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  2. USCG website snapshot
  3. Homeland Security Budget-in-Brief Fiscal Year 2009 53. United States Department of Homeland Security (2009). Праверана 31 January 2010.