Беларускі вакзал
Станцыя | |
Масква-Пасажырская-Смаленская | |
---|---|
Смаленскі кірунак Аляксееўская злучальная галінка | |
Маскоўская чыгунка | |
ДЦС | ДЦС-3 Маскоўска-Смаленскі |
Рэгіён чыг. | Маскоўска-Смаленскі |
Аператар | Расійскія чыгункі[d] |
Дата адкрыцця | 1870[1] |
Ранейшыя назвы |
Смаленскі вакзал Брэсцкі вакзал Аляксандраўскі вакзал Беларуска-Балтыйскі вакзал |
Колькасць платформ | 7 |
Колькасць пуцей | 11 |
Тып платформаў | бакавыя, астраўныя, тупіковыя |
Форма платформаў | прамая |
Прылеглыя перагоны | Масква-Пас.-Смаленская — Філі (2, паст. ток), Масква-Пас.-Смаленская — Масква-Бутырская (2, паст. ток), Масква-Пас.-Смаленская — Масква-Тав.-Смаленская (1) |
Архітэктары | І. І. Струкаў |
Выхад да | пл. Цвярская застава |
Перасадка на станцыі |
Беларуская Беларуская |
Перасадка на |
А 12, 12ц, 27, 82, 84, 904; Тм 9; Тб 1, 12, 18, 20, 54, 70, 82 |
Адлегласць да Масквы | 0 км |
Тарыфная зона | 0 |
Код у АСКЧТ | 198230 |
Код у «Экспрэс-3» | 2000006 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксееўская злучальная лінія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Беларускі вакзал (руск.: Белору́сский вокза́л) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі Масква-Пасажырская-Смаленская, адзін з дзевяці чыгуначных вакзалаў Масквы. Размешчаны на плошчы Цвярской заставы.
Абслугоўвае цягнікі далёкіх зносін заходняга і (пасля пераводу Савёлаўскага вакзала выключна на абслугоўванне прыгарадных цягнікоў) адзін цягнік паўночнага (па Савёлаўскай лініі, на Рыбінск, з прычапнымі вагонамі на Угліч, Весьягонск, Пястова) кірункаў Расіі і замежжа.
Таксама абслугоўвае прыгарадныя электрацягнікі Беларускага кірунку МЧ да канцавых прыпынкаў Вязьма, Усава, Звянігарад. Акрамя таго, праз вакзал электрацягнікі рухаюцца на Савёлаўскі і Курскі кірунак. Скорыя і пасажырскія цягнікі з Беларускага вакзала ідуць да Смаленска, Рыбінска, гарадоў Беларусі, Феадосіі, Анапы, Керчы, Калінінграда, Вільнюса, Варшавы, Берліна, Прагі, гарадоў Заходняй і Паўднёвай Еўропы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва вакзала, які атрымаў назву Смаленскі, пачалося ў канцы красавіка 1869 года. Урачыстае адкрыццё Маскоўска-Смаленскай чыгункі адбылося 19 верасня 1870 года. Вакзал стаў шостым па ліку ў Маскве.
У лістападзе 1871 года, пасля падаўжэння чыгункі да Брэста, вакзал пачаў звацца Брэсцкім. У пачатку 1890-х гадоў рух стаў двухпутным і меў адну платформу адпраўлення. Да рэканструкцыі вакзала, які ўжо не мог змяшчаць у сябе пасажыраў, прыступілі толькі ў 1907 годзе. 15 мая 1910 года адкрылі правае крыло новага вакзала, 26 лютага 1912 года — левае. Аўтарам праекта быў архітэктар Іван Струкаў. 4 мая 1912 года чыгунка была перайменавана ў Аляксандраўскую, вакзал пачаў называцца Аляксандраўскім. У жніўні 1922 года Аляксандраўская і Маскоўска-Балтыйская чыгункі былі аб’яднаныя ў Маскоўска-Беларуска-Балтыйскую, таму вакзал быў перайменаваны ў Беларуска-Балтыйскі. У маі 1936 года, пасля чарговай рэарганізацыі чыгунак, вакзал атрымаў сваю цяперашнюю назву — Беларускі.
Пуці і пасажырскія платформы
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі вакзал мае 6 пасажырскіх платформ і 11 пуцей, уключаючы 7 тупіковых і 4 прахадныя на Аляксееўскую злучальную лінію. Пуці ў бок Беларускага напрамку адыходзяць на захад, а ў бок Аляксееўскай злучальнай лініі да Савёлаўскага і Курскага напрамкаў — на паўночны ўсход. Адлік нумароў платформ вядзецца ў кірунку з поўдня на поўнач. Другая платформа вакзала — нізкая, усе астатнія — высокія. Платформы з першай па трэцюю не абгароджаныя, з чацвёртай па шостую — абгароджаныя і абсталяваныя турнікетамі, бо выкарыстоўваюцца пераважна для прыгарадных цягнікоў (пры прыбыцці да гэтых платформ цягнікоў далёкіх зносін або Аэраэкспрэса праходы на платформы часова адкрываюцца).
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мазаічнае пано на тэму Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
- Партрэты Воіна-вызваліцеля, Аляксандра Неўскага і Георгія Жукава ў будынку вакзала.
- Мемарыяльная дошка, прысвечаная першаму выкананню песні «Священная война» 26 чэрвеня 1941 года на фасадзе вакзала.
- Помнік «Развітанне славянкі», адкрыты 8 мая 2014 года на пероне вакзала.
- Раней да сакавіка 2013 года меўся паравоз-помнік П36-0120 каля дэпо імя Ільіча Маскоўскай чыгункі. Вясной-улетку 2013 года паравоз прыбраны і адноўлены ў ТЧР-17 Ціхарэцк. На хаду.
Зноскі
- ↑ Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М., Транспорт, 1981.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларускі вакзал
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |