Барыс Рафаілавіч Рубаненка
Барыс Рафаілавіч Рубаненка | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) жніўня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1985 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры (1967) |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Працаваў у гарадах |
Масква Ленінград Тальяці Набярэжныя Чаўны Мінск |
Горадабудаўнічыя праекты | Тальяці, Набярэжныя Чаўны |
Прэміі | |
Узнагароды |
Барыс Рафаілавіч Рубане́нка (руск.: Борис Рафаилович Рубаненко; 29 жніўня 1910, Самара, Расійская імперыя — 6 мая 1985, Масква, СССР) — савецкі архітэктар. Народны архітэктар СССР (1980). Акадэмік Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956) і Акадэміі мастацтваў СССР (1979). Член-карэспандэнт Акадэміі будаўніцтва ГДР (1975). Доктар архітэктуры (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Член УКП(б) з 1939 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Барыс Рафаілавіч Рубаненка нарадзіўся 16 (29) жніўня 1910 года ў Самары, у яўрэйскай сям’і[1].
У 1927—1931 гадах вучыўся ў Інстытуце грамадзянскіх інжынераў у А. С. Нікольскага і А. А. Оля. З 1930 года пачаў творчую практыку.
У 1932—1934 гадах у ЛІЖСА імя І. Я. Рэпіна, дзе яго выкладчыкамі былі такія прызнаныя майстры, як У. Г. Гельфрэйх, У. А. Шчука і С. С. Серафімаў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1936 года.
Пасля зняцця блакады Ленінграда ў 1943 годзе Рубаненка пераехаў у Маскву. З 1954 года выкладчык, а з 1970 года — прафесар МАРХІ. У 1963—1985 гадах дырэктар Цэнтральнага інстытута эксперыментальнага праектавання жылля ў Маскве (ЦНДІЭП жылля) ў Маскве. У 1967 годзе прысвоена навуковая ступень доктара архітэктуры.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаючыся практычным праектаваннем і адначасова тэарэтычнымі праблемамі масавага індустрыяльнага жылля, Рубаненка ператварыўся ў першакласнага спецыяліста па масавым жыллёвым будаўніцтве ў СССР. Пад яго кіраўніцтвам быў выпушчаны шэраг каштоўных зборнікаў і манаграфій па праблемах тыпавога жылля.
Большасць прац Барыса Рафаілавіча Рубаненкі была створана ў суаўтарстве.
У Ленінградзе:
- 1933—1934 — жылы комплекс заводу «Электрасіла» (сумесна з Г. А. Сіманавым)
- 1932—1937 — комплексы «хат спецыялістаў» на Лясным праспекце і на праспекце Стачак (1934)
- 1936—1941 — жылы раён на Малой Охце.
- 1939 — жылы комплекс у Выбаргскім раёне Ленінграда (сумесна з Т. Д. Кацэнеленбоген і інш.)
- 1939 — школа на Неўскім праспекце, 14 (Ленінград).
- 1942—1943 — працаваў на будаўніцтве абаронных рубяжоў і кіраваў працамі па маскіроўцы будынкаў Ленінграда.
Паваенныя работы насілі пераважна комплексны характар — Рубаненка выступаў як архітэктар і горадабудаўнік адначасова, пад яго кіраўніцтвам адразу ствараліся праект планіроўкі і праект забудовы.
Удзельнічаў у аднаўленні Мінска. Работы на Беларусі: ансамбль Прывакзальнай плошчы ў Мінску (1939, 1948—1956, у сааўтарстве з А. Т. Галубоўскім і А. Р. Карабельнікавым) і «Эскіз планіроўкі Мінска» (1944, у сааўтарстве).
У іншых гарадах:
- 1958 — перабудова Дома ўрада Казахстана ў Алма-Аце (пабудаваны ў 1930-я гг. ім жа сумесна з Р. А. Сіманавым).
- 1961—1964 — праект жылога раёна Трапарова, які адзначае ўезд у Маскву з боку аэрапорта Унукава.
- 1961—1973 — праект новай часткі горада Тальяці (сумесна з ЦНДІП горадабудаўніцтва, кір. Кутыраў).
- 1966—1967 — кіраўніцтва праектам планіроўкі квартала ў Ташкенце.
- З 1969 года Рубаненка распрацоўваў праект забудовы і Генеральны план горада Набярэжныя Чаўны і інш.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973). Заслужаны архітэктар Казахскай ССР і РСФСР, народны архітэктар СССР (1980).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Ежегодник Ленинградского отделения Союза советских архитекторов. Выпуск 1-2 (XV—XVI). Ленинград. 1940 г. Стр. 256—258, 295—302.
- Рубаненко Б. Р. Исследование и разработка проблемных вопросов архитектуры и типизации массового жилищного строительства в СССР. Москва, 1965
- Рубаненко Б. Р. (Гл. ред.) Эстетика массового индустриального жилища. Сборник статей. М., 1985
- Рубаненко Б. Р. (Гл. ред.) Жилая ячейка в будущем. М., 1982
Зноскі
- ↑ И. И. Кременецкий. Евреи при большевистском строе. Миннеаполис. 2000
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рубаненка Барыс Рафаілавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Рубаненко Борис Рафаилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Маржанаў Б. М. Рубаненка Барыс Рафаілафіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Самары
- Памерлі 6 мая
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Выкладчыкі МАРХІ
- Дактары архітэктуры
- Прафесары
- Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя архітэктары РСФСР
- Заслужаныя архітэктары Казахскай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары СССР
- Архітэктары Санкт-Пецярбурга
- Архітэктары Масквы
- Архітэктары Ташкента
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Тулы
- Горадабудаўнікі Расіі
- Архітэктары Тальяці
- Архітэктары рускага авангарда
- Архітэктары Набярэжных Чаўноў