Перайсці да зместу

Багданіўка (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багданіўка
Богданівка
49°49′52″ пн. ш. 23°59′15″ у. д.HGЯO
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Франкіўскі раён,
Залізнычны раён
Першае згадванне 1645 г.
Ранейшы статус маёнтак, фальварак, сяло
Map

Багданіўка[1] (укр.: Богда́нівка) — мясцовасць у Франкіўскім і Залізнычным раёнах Львова, што бярэ свой пачатак ад скрыжавання вуліц Гарадоцкай, Бабэрскага, Кульпаркіўскай, Любінскай і абмяжоўваецца вуліцамі Гарадоцкай, Кульпаркіўскай і чыгункай Львоў — Івана-Франкоўск і Львоў — Самбар. За Лэвандзіўскім мостам, па правы бок ад вуліцы Сяйва ёсць мясцовасць, абмежаваная часткова вуліцамі Шырокай, Сяйва і Талінскай, якая таксама адносіцца да Багданіўкі. Мяжуе з мясцовасцямі Сыгніўка, Лэвандзіўка, Новы Світ.

Калісьці на гэтым месцы быў прыгарадны маёнтак армянскай сям’і Багдановічаў, які пасля даў назву ўсёй мясцовасці. Хаця па іншай версіі назва мясцовасці паходзіць ад таго, што тут размяшчаўся лагер войскаў Багдана Хмяльніцкага падчас аблогі Львова ў 1655 годзе.

У пачатку XIX стагоддзя прыгараднае сяло Багданіўка пачыналася ад Гарадоцкай акцызнай рагаткі са шлакбаўмам, якая тады знаходзілася ў верхняй частцы вуліцы Гарадоцкай — на плошчы пры перасячэнні цяперашніх вуліц Табілевіча і Чарнавіцкай. Гарадоцкая рагатка мела народную назву — Капыткава з-за таго, што на рагатцы збіралі акцызную пошліну ад кожнага капыта каня, які заязджаў у Львоў. Пасля пабудовы галоўнага і Чарнавіцкага вакзалаў і пракладкі чыгункі Львоў — Пярэмышль у 1860-х гадах, частку Багданіўкі занялі чыгуначныя шляхі, а рагатка перамясцілася да скрыжавання вуліц Гарадоцкай і Кульпаркіўскай. Так з’явілася вуліца За Рагаткай (цяпер — вуліца Бабэрскага).

  • ПрАТ «Львоўаблэнерга»
  • ЗАТ «Львоўскі жыравы камбінат»
  • ААТ «Львоўскі керамічны завод»
  • Класічная гімназія ЛНУ імя І. Франка
  • Львоўскі рэгіянальны цэнтр гідраметэаралогіі
  • Дом навукі і творчасці Львоўскай чыгункі
  • Стадыён «Львоўсельмаш»