Бавоўнік
Бавоўнік | |||||||||||||||||||
Gossypium hirsutum | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Gossypium L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Бавоўнік (Gossypium) — род кветкавых раслін сямейства мальвавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта вельмі разгалінаваныя травы ці кусты да 1,5—2 м вышынёй, часам амаль дрэвападобныя.
Лістаразмяшчэнне чарговае, лісты 3-, 5-пальчаталопасцевыя, чаранковыя. Бабоўнік мае два віды галін: роставыя і пладовыя. Роставыя галіны монападыяльныя, пладовыя — сімпадыяльныя і пакарочаныя. Кожная пладовая галіна заканчваецца кветкай, а з бакавой пупышкі, якая ляжыць ніжэй за першую кветку, фарміруецца другая кветка і г. д.
У аснове кожнай кветкі знаходзіцца «вонкавая трохлістая чашачка» з калякветных лісцікаў. Сапраўдная чашачка зрослалістая, пяцілопасцевая. Пяць пялёсткаў афарбаваны ў светла-крэмавы ці жоўты колер. Тычынкі знешняга круга рэдукаваныя. З пяці бугаркоў унутранага круга андрацэя шляхам расшчаплення тычынкавых ніцей утвараецца трубачка. Гінецэй з 5 пладалісцікаў, завязь верхняя з адзіным слупком і лопасцевым рыльцам. Плод — шматнасенная каробачка.
Кожнае семя пакрыта валаскамі па 25-30 мм. З гэтых валаскоў атрымліваюць вату, вацін, вырабляюць тканіну паркаль. З насення атрымоўваюць баваўняны алей.
Вырошчванне
[правіць | правіць зыходнік]Хмызняковыя формы разводзяць толькі ў тропіках. Баваўнаводства ў краінах СНД базіруецца на аднагадовай культуры бавоўніку.
Культура бавоўніку вядома з глыбокай старажытнасці (Індыя, Кітай). Першапачаткова бавоўнік вырошчвалі як шматгадовую расліну. Прасоўванне бавоўніку ў субтропікі звязана з адборам хуткаспелых і аднагадовых форм. Выведзена шмат сартоў бавоўніку з аднагадовых формаў. Каля 70 % сусветнай вытворчасці валакна прыходзіцца на бавоўну. У культуру ўведзена 5 відаў бавоўніку. Сярод іх вылучаюцца сарты «ўпланд» — з тонкім і доўгім валакном (70 % плошчы), а таксама «гуза» ці «каракоза» — з кароткім і грубым валакном.
Мерай барацьбы з ападаннем завязей бавоўніку з’яўляецца яго чаканка ў фазе бутанізацыі: выдаляюць усе роставыя бакавыя парасткі і пупышкі, размешчаныя ніжэй, чым першая пладовая галіна, а затым, пасля ўтварэння жаданага ліку пладовых галін, прышчэпліваюць галоўнае сцябло.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6