БКМ-Stadler 853
БКМ-Stadler 853 | |
---|---|
Вытворца | Stadler Мінск (Фаніпаль) |
Адзінак пабудавана | 1 |
Гады выпуску | 2014 |
Папярэднік | АКСМ-843 |
Пераемнік | БКМ-Stadler 856 |
Характарыстыкі | |
Максімальная хуткасць | 75 км/г |
Маса | 33 т |
Месцаў для сядзення | 60 |
Намінальная змяшчальнасць | 183 (5 чал/м²) |
Поўная змяшчальнасць | 259 (8 чал/м²) |
Нізкападлогавасць | 100% |
Напружанне сеткі | 550 В |
Напружанне бартавой сеткі | 400-720 В |
Колькасць дзвярэй | 8 |
Ацяпленне кабіны | ёсць |
Габарыты | |
Каляіна | 1520 мм |
Даўжыня | 26 715 мм |
Шырыня | 2500 мм |
База цялежкі | 1800 мм |
Рухавікі | |
Максімальная сумарная магутнасць цягавых электрарухавікоў | 560 кВт |
БКМ-Stadler 853 на Вікісховішчы |
БКМ-Stadler 853 Мяцеліца — трохсекцыйны шасцівосевы трамвай сумеснай вытворчасці беларускага заводу «Белкамунмаш» і швейцарскай Stadler Rail. Дызайн трамвая быў распрацаваны Рэспубліканскім камп’ютарным цэнтрам машынабудаўнічага профілю (падраздзяленне Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі). Пабудаваны ў 2014 годзе.
Пасажырскія дзверы знаходзяцца з двух бакоў рухомага складу, што дае магчымасць забяспечваць пасадку / высадку пасажыраў у гарадах як з правабаковым, так і з левабаковым рухам. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю.
Падлога салона нізкаўзроўневая, што дазваляе лягчэй ажыццяўляць пасадку асобам з абмежаванымі магчымасцямі і пасажырам з дзіцячымі вазкамі.
Эксплуатацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2015—2017 гадах праходзіў тэставыя выпрабаванні ў Расіі: у Маскве (люты—чэрвень 2015 года), Самары (чэрвень 2015 года — красавік 2016 года), Краснадары (ліпень 2016 года — сакавік 2017 года).
Пасля выпрабаванняў у Краснадары трамвай B85300М вярнуўся на завод, а ў ліпені 2017 года быў перададзены ў доследную эксплуатацыю на лініях Мінска. Праз тры месяцы трамвай вярнулі на завод.
Са жніўня 2018 года па красавік 2019 года эксплуатаваўся ў Санкт-Пецярбургу.
Летам 2019 года працаваў у Мінску падчас Еўрапейскіх гульняў.
З верасня 2020 года — у Харкаве (Украіна).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- "Метелица" снова в Минске. Нужен ли столице такой трамвай? (руск.) (19 чэрвеня 2019). Праверана 27 студзеня 2022.
- Пропавший с улиц Минска трамвай Stadler "Метелица" нашел новое пристанище (руск.) (25 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.