Перайсці да зместу

Праптушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Археаптэрыкс)
 Праптушка

Астанкі праптушкі ў Берліне
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Archaeopteryx Meyer, 1861

Атрады
Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  436486
EOL  3014672
FW  39240

Праптушка (першаптушка, стараптах[1] або археаптэрыкс, лац.: Archaeopteryx, ад грэч. ἀρχαῖος — старажытны, πτέρυξ — крылле) — вымерлы род птушкападобных дыназаўраў. З канца 19-га стагоддзя да ранняга 21-га стагоддзя палеантолагі і папулярныя даведнікі лічылі прадстаўнікоў рода Archaeopteryx самымі старажытнымі вядомымі птушкамі (у кладзе Avialae)[2]. З тых часоў былі ідэнтыфікаваныя і больш старыя патэнцыяльныя прадстаўнікі дадзенай клады, у тым ліку Anchiornis, Xiaotingia і Aurornis[3].

Праптушкі жылі ў часы позняга юрскага перыяду, каля 150 мільёнаў год таму, на тэрыторыі сучаснай паўднёвай Германіі: у тыя часы Еўропа была прадстаўлена архіпелагам астравоў, які размяшчаўся ў неглыбокім цёплым трапічным моры, значна бліжэй да экватара, чым зараз. Па памеры праптушка была падобная да сарокі звычайнай, прычым самыя буйныя асобіны, магчыма, дасягалі памеру крумкача. Самы вялікі від праптушкі мог вырастаць прыкладна да 0,5 метра ў даўжыню. Нягледзячы на невялікія памеры, шырокае крылле і меркаваную здольнасць лётаць і слізгаць, праптушкі мелі больш агульнага з іншымі малымі мезазойскімі дыназаўрамі, чым з сучаснымі птушкамі. У прыватнасці з драмеазаўрыдамі і троадонтыдамі ў іх былі агульныя наступныя рысы: сківіцы з вострымі зубамі, тры пальцы з кіпцюрамі, доўгі касцяны хвост, звышрасцяжныя другія пальцы лап («кіпцюры забойцы»), пёры (наяўнасць якіх таксама пацвярджае цеплакроўнасць праптушкі) і розныя агульныя асаблівасці шкілета.

  1. М.А.Грамыка. Беларуская навуковая тэрмінолёгія: Геолёгія, мінэралёгія, крышталёграфія. — Мінск: Інбелкульт, 1924. — С. 6.
  2. Сю, С.; Ю, Х.; Ду, К.; Хан, Ф. (28 ліпеня 2011). "An Archaeopteryx-like theropod from China and the origin of Avialae" (PDF). Nature. 475 (7357): 465–470. doi:10.1038/nature10288. PMID 21796204. S2CID 205225790. Архівавана з арыгінала (PDF) 20 снежня 2016.
  3. Гадфруа, Паскаль; Чау, Андрэа; Ху, Дон Ю; Эскюлье, Франсуа; Ву, Вэн Хао; Дык, Гарэт (2013). "A Jurassic avialan dinosaur from China resolves the early phylogenetic history of birds". Nature. 498 (7454): 359–362. doi:10.1038/nature12168. PMID 23719374. S2CID 4364892.