Аптэка-музей (Львоў)
Аптэка-музей «Пад чорным арлом» — да гэтага часу дзеючая аптэка і музей у Львове. Знаходзіцца на плошчы Рынак у вуглавым доме, з якога пачынаюцца вуліцы Друкарская і Стаўрапігійская. У аптэчным музейным комплексе дэманструюцца больш 3000 экспанатаў, якія сабраны навукоўцамі, фармацэўтамі і калекцыянерамі-энтузіястамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]10 кастрычніка 1774 года ваенны фармацэўт Франц Вільгельм Наторп купляе будынак у Ганны Гумянецкай за 22000 злотых. Яго саўладальнікам быў Карл Шэрф. У гэтым жа годзе Карл Шэфр заказвае праект для будаўніцтва новага будынку ў архітэктара Пятра Паляёўскага. Двухпавярховы дом з аптэкай быў пабудаваны ў 1775 годзе. Аптэка ў гэты час называелася ваеннай.
27 красавіка 1795 года Наторп прадаў аптэку магістру Антону Пецу і яго жонцы Ганне; кіраўніком аптэкі быў магістр Караль Шэрф. Пачынаючы з 1807 года аптэку здымаў Антон Саламон.
19 студзеня 1808 года Антон Пец прадае дом графіні Канстанцыі Стажынскай, а ў 1819 года Сафія (з Стажынскіх) з мужам Адамам Азаркевічам прадала аптэку Францысцы, удаве Антона Саламона, і яго сыну Францыску.
У 1857 годзе аптэку набыў Антон Скляпінскі. Скляпінскі адрамантаваў аптэку і ўпрыгожыў гандлёвую залу. У 1875 годзе надбудаваны трэці паверх і адноўлены фасад будаўніком Войцехам Гаарам. Пры сям'і Скляпінскіх аптэка атрымала назву «Пад чорным арлом» і была акруговай.
З 1927 па 1944 год уладальнікам аптэкі быў украінец Міхаіл Цярлецкі.
У пасляваенны час інтэр'ер аптэкі захавала памочніца Міхаіла Цярлецкага, загадчыца аптэкі ў 1944—1971 гадах правізар Сафія Гургула і яе муж Аляксандр Павенцкі.
У 1985 годзе па праектах Андрэя і Ганны Навакіўскіх і Любарта Ляшчынскага была праведзена рэстаўрацыя.