Аляксандр Паўлавіч Стагорскі
Аляксандр Паўлавіч Стагорскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 (26) лютага 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1987 (76 гадоў) ці 1987[1] |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Mark Ilyich Yampolsky[d] |
Прафесіі | віяланчэліст, музычны педагог, кампазітар |
Інструменты | віяланчэль |
Аляксандр Паўлавіч Стаго́рскі[2] (сапраўднае прозвішча — Пяцігорскі; руск.: Александр Павлович Стогорский; 26 лютага 1910 — 6 студзеня 1987) — савецкі віяланчэліст і музычны педагог. Прафесар (1961).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Екацярынаслаў (сучасны Дніпро). У 1934 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу віяланчэлі М. І. Ямпольскага і ў 1936 годзе аспірантуру пад яго кіраўніцтвам. У 1934—1941 гадах быў салістам Маскоўскай філармоніі, і ў 1934—1948 гадах — салістам Гастрольбюро[3]. У 1936—1941 гадах асістэнт (з 1941 года дацэнт) Маскоўскай кансерваторыі. У 1941—1943 гадах выкладаў ва Уральскай кансерваторыі, у 1946—1954 гадах — у Горкаўскай кансерваторыі, у 1954—1962 гадах — у Беларускай кансерваторыі. У 1963—1984 гадах прафесар Маскоўскага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Шмат выступаў як саліст. Быў першым выканаўцам канцэртаў для віяланчэлі з аркестрам В. А. Залатарова, А. В. Масалова, А. В. Багатырова, якія прысвяцілі яму гэтыя творы. Рэдактар твораў М. Аладава, В. Залатарова, А. Багатырова і іншых кампазітараў[2]. Аўтар выканальніцкіх і тэксталагічных твораў для віяланчэлі, у тым ліку твораў П. І. Чайкоўскага, І. С. Баха, Р. Шумана. Напісаў шэраг артыкулаў па праблемах методыкі ігры на віяланчэлі.
Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў у Маскве (1937, 6-я прэмія).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчарбакоў М. С. Стагорскі Аляксандр Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 127. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — 104.
- Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стагорскі (сапраўднае Пяцігорскі) Аляксандр Паўлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Александр Стогорский // АНО «Издательство КОМПОЗИТОР» (руск.)
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Ніжагародскай кансерваторыі
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Віяланчэлісты
- Музычныя педагогі СССР
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Кампазітары СССР