Перайсці да зместу

Іаган Себасцьян Бах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Себасцьян Бах
Johann Sebastian Bach
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 (31) сакавіка 1685[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1750(1750-07-28)[3][4][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна  Свяшчэнная Рымская імперыя
Бацька Іаган Амброзій Бах[d][7]
Маці Марыя Элізабет Лемерхірт[d]
Жонка Ганна Магдалена Бах[d][7] і Марыя Барбара Бах[d][9][7]
Дзеці Вільгельм Фрыдэман Бах, Карл Філіп Эмануіл Бах, Іаган Крысціян Бах, Іаган Готфрыд Бернгард Бах[d], Іаган Крыстоф Фрыдрых Бах[d], Готфрыд Генрых Бах[d], Катарына Даратэя Бах[d], Элізабет Юліяна Фрыдэрыка Бах[d], Марыя Сафія Бах[d], Іаган Крыстоф Бах[d], Леапольд Аўгуст Бах[d], Крысціяна Сафія Энрыета Бах[d], Рэгіна Сузана Бах[d], Іагана Караліна Бах[d], Крысціяна Даратэя Бах[d], Крысціяна Бенедыкта Бах[d], Рэгіна Іагана Бах[d], Іаган Аўгуст Абрагам Бах[d], Эрнест Андрэас Бах[d] і Крысціян Готліб Бах[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Іаган Амброзій Бах[d], Johann Christoph Bach III[d], Johann Ludwig Bach[d], Johann Christoph Bach II[d] і Дзітрых Букстэхудэ
Прафесіі кампазітар, арганіст, harpsichordist, скрыпач, дырыжор, хормайстар, канцэртмайстар, музыказнавец, музычны педагог, віртуоз, школьны настаўнік
Гады актыўнасці 1710—1750
Інструменты арган[d], клавесін, скрыпка і альт
Жанры музыка барока
Выхаванцы Johann Friedrich Agricola[d], Johann Christoph Altnickol[d], Johann Friedrich Doles[d], Carl Gotthelf Gerlach[d], Johann Ludwig Krebs[d], Johann Gottfried Müthel[d], Johann Christian Kittel[d] і Іаган Крыстоф Фрыдрых Бах[d]
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Іага́н Себасцья́н Бах[10] (ням.: Jóhann Sebástian Bach; 21 сакавіка 1685, Айзенах, Саксен-Айзенах — 28 ліпеня 1750, Лейпцыг, Саксонія) — сусветна вядомы нямецкі кампазітар, выканаўца-арганіст і педагог, прадстаўнік эпохі барока.

Лічыцца адным з найвялікшых кампазітараў свету. Напісаў больш за 1000 твораў. У яго творчасці прадстаўлены ўсе значныя жанры таго часу, апроч оперы. Абагульніў дасягненні музычнага мастацтва перыяду барока. Майстар поліфаніі. Пасля смерці Баха яго музыка выйшла з моды, але ў XIX стагоддзі, дзякуючы Мендэльсону, яе адкрылі зноў. Творчасць Іагана Себасцьяна Баха моцна паўплывала на музыку наступных кампазітараў, у тым ліку XX стагоддзя. Яго педагагічнымі творамі карыстаюцца і цяпер.

Іаган Себасцьян Бах быў малодшым, восьмым дзіцем у сям’і музыканта Іагана Амброзіуса Баха і Элізабет Лемерхірт. Род Бахаў вядомы сваімі музыкантамі з пачатку XVI стагоддзя: многія продкі Іагана Себасцьяна былі прафесійнымі музыкантамі. У гэты перыяд Царква, мясцовыя ўлады і арыстакратычныя кругі падтрымлівалі музыкантаў, асабліва ў Цюрынгіі і Саксоніі. Бацька Баха жыў і працаваў у Айзенаху. Тым часам горад налічваў каля 6000 жыхароў. Праца Іагана Амброзіуса ўключала арганізацыю свецкіх канцэртаў і выкананне царкоўнай музыкі. Ад бацькі малы Іаган атрымаў першыя ўрокі ігры на скрыпцы. Маючы выдатны голас (сапрана), хлопчык спяваў таксама ў школьным хоры.

У 9 гадоў Іаган Себасцьян асірацеў (памёр бацька), цяпер яго выхаваннем стаў займацца старэйшы брат, які служыў царкоўным арганістам у мястэчку Ордруф. Брат накіраваў хлопчыку ў гімназію, а сам у той жа час працягваў вучыць яго музыцы. У 15 гадоў Бах вырашае пачаць самастойнае жыццё і пераязджае жыць у Люнебург. У 1703 годзе ён скончыў гімназію, пасля чаго кампазітару прыйшлося некалькі гадоў паездзіць па краіне ў пошуках працы (гордага юнака не задавальняў прыгнечаны стан музыкі, умовы працы). У гэты перыяд жыцця кампазітар адточвае сваё майстэрства ігры на аргане.

У 1708 годзе Бах спыняецца на сталае жыццё ў Веймары, дзе служыць прыдворным музыкам і мясцовым арганістам. У «веймарскі» перыяд кампазітар стварыў свае лепшыя арганныя творы, сярод якіх Таката і фуга рэ мінор, Пасакалія до мінор і іншыя. У 1717 годзе Бах з сям’ёй пераехаў у Кётэн, дзе кіраваў невялікім аркестрам пры двары мясцовага прынца. У Кётэне не было аргана, таму ў гэты перыяд Бах пісаў у асноўным клавірную і аркестравую музыку. Сярод іншага тут былі напісаны 24 прэлюдыі і фугі, якія склалі першы том працы Добра тэмпераваны клавір, а таксама была напісана Храматычная фантазія і фуга рэ мінор.

З Кётэна ў 1723 годзе Бах пераехаў у Лейпцыг, дзе і застаўся да канца свайго жыцця. Тут ён займаў пасаду кантара (кіраўніка хора) спеўнай школы пры царкве святога Фамы (Таманерхора). Тут кампазітару прыйшлося заняцца царкоўнай оперападобнай музыкай. У Лейпцыгу Бах стварае свае лепшыя вакальна-інструментальныя кампазіцыі: большую частку кантат, Жарсці па Іаану, Жарсці па Матфею, Меса сі мінор. Тут жа былі напісаны Італьянскі канцэрт, закончаны другі том працы Добра тэмпераваны клавір.

Памёр Іаган Себасцьян Бах у 1750 годзе.

Творчая спадчына Іагана Себасцьяна Баха надзвычай вялікая і ахоплівае больш за 1000 кампазіцый. Творчасць музыканта-ўніверсала, вылучаецца ўсеабдымнасцю музычных жанраў (акрамя оперы). Яна абагульніла дасягненні музычнага мастацтва некалькіх стагоддзяў на мяжы барока і класіцызму.

У сваёй творчасці Бах спалучыў традыцыі пратэстанцкага харала з традыцыямі аўстрыйскай, італьянскай і французскай музычных школ. Музыка кампазітара адметная адзінствам поліфанічнага і гамафоннага, вакальнага і інструментальнага мыслення, глыбокім узаемапранікненнем розных жанраў і стыляў.

Вядучы жанр яго вакальна-інструментальнай творчасці — духоўная кантата (5 гадавых цыклаў; усяго каля 300). Свецкія кантаты (усяго 24) падрыхтавалі зінгшпіль — нямецкую разнавіднасць камічнай оперы. Выпрацаваныя ў кантатах драматургічныя прынцыпы увасоблены ў месах, магніфікатах, «Страсцях» («Пакутах»), іх кульмінацыя — «Высокая» меса сі-мінор, «Страсці па Іаану» і «Страсці па Матфею».

У яго інструментальнай творчасці цэнтральнае месца належыць арганнай музыцы. Спалучыўшы вопыт арганнай імправізацыі, разнастайныя варыяцыйныя і поліфанічныя прыёмы папярэднікаў (Дз. Букстэхудэ, І. Пахельбеля і інш.), Бах пераасэнсаваў і абнавіў жанры такаты, фантазіі, пасакаллі, харальнай прэлюдыі.

Сярод яго клавірных твораў найбольш значэнне мае «Добра тэмпераваны клавір» у 2-х тамах (1722, 1744; у кожным — 24 прэлюдыі і фугі ва ўсіх мажорных і мінорных танальнасцях) — першая ў гісторыі музыкі спроба мастацкага выкарыстання тэмпераванага строю. Створаныя ў фугах клавіра ўзоры кантрапунктычнага майстэрства прадоўжаны і закончаны ў «Мастацтве фугі» (1740—50).

Музыка Іагана Себасцьяна Баха для клавіра, скрыпкі, віяланчэлі, флейты, габоя, інструментальнага ансамбля, аркестра (санаты, сюіты, партыты, канцэрты) значна пашырыла выразныя і тэхнічныя магчымасці інструментаў, выявіла глыбокае веданне інструментаў і ўніверсалізм у іх трактоўцы. Шэсць Брандэнбургскіх канцэртаў для розных інструментальных складаў, якія ўвасобілі жанравыя і кампазітарскія прынцыпы concerto grosso, — важны этап на шляху да класічнай сімфоніі.

Творчасць кампазітара паўплывала на ўсё наступнае развіццё еўрапейскай музычнай культуры. Зараз творы Баха прынята пазначаць нумарам BWV, гэта значыць скарочана ад «Каталог твораў Баха» (ням.: Bach-Werke-Verzeichnis. Гэтая класіфікацыя была прапанавана нямецкім музыкаведам Вольфгангам Шмідэрам у 1950 годзе, у яе аснове ляжыць тэматычны прынцып: нумары BWV 1—224 асацыююцца з кантатамі, BWV 225—249 — з аратарыяльнымі творамі, BWV 250—524 ёсць хараламі і духоўнымі спевамі, BWV 525—748 — творы для аргана, BWV 772—994 — клавірныя творы, BWV 995—1000 — творы для лютні, BWV 1001—1040 — камерная музыка, BWV 1041—1071 — аркестравыя творы і BWV 1072—1126 — каноны і фугі.

Фільмы пра І.С.Баха

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. J H BACH // The GuardianUnited Kingdom: GMG, 2014. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 16 мая 2020.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Johann Sebastian Bach // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. J. S. Bach // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Бах Иоганн Себастьян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. а б в Catalog of the German National Library Праверана 4 мая 2024.
  8. AllMusic — 1991.
  9. Spitta P. Johann Sebastian Bach: His Work and Influence on the Music of Germany — 1873. — Т. 2. — С. 11.
  10. Бах Іаган Себасцьян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).