Памеры аленевых вагаюцца паміж памерамі зайца (пуду) і каня (лось). Характэрны разгалінаваныя рогі, якія ёсць толькі ў самцоў. Выключэнні алень вадзяны, у якога няма рагоў наогул, і алень паўночны, у якога рогі ёсць у абодвух палоў. Рогі штогод скідаюцца і вырастаюць зноў.
Зноскі
↑Асноўнае напісанне сямейства Алені ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.245