Перайсці да зместу

Ад’юванта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ад'юванта — штучная мова, створаная Луі дэ Бафронам да таго, як ён пазнаёміўся з эсперанта. Дэ Бафрон гаварыў, што ён пакінуў свой праект дзеля эсперанта ў 1887 годзе, хаця ўжо меў 2 выдадзеныя кнігі (слоўнік і кнігу граматыкі). Па іншых дадзеных, распрацоўка ад'юванта пачалася ў 1896 годзе.

Па словах дэ Бафрона, ён аддаў паперы, звязаныя з праектам мовы, на захаванне ў натарыят недзе на поўначы Францыі, але рукапіс згубіўся падчас пажару ў Першую сусветную вайну.

Ад'юванта таксама называюць прота-іда, таму што часта яго разглядаюць не як самастойны праект мовы, але як частку праекта па стварэнню іда.

Прыклад тэксту

[правіць | правіць зыходнік]

Ойча Наш: Patro nua, kvu estas in el ĉjelo, estez honorata tua nomo; venez regno tua; estez vloo tua kome in el ĉjelo, tale anke sur tero; pano nua ĉaskaĵorna donez al nu hodje; ed pardonez al nu debi nua, kome nu pardonas al nua debanti; ed ne konduktez nu en tento, ma liberifez nu di el malbono.