Роханская мова
Ро́ханская ці рохі́ррык (Rohirrik) - мова, прыдуманая Дж. Р. Р. Толкінам для народа Рохіррым у рамане Уладар пярсцёнкаў. Але Толкін не займаўся грунтоўна распрацоўкай мовы, таму вядома толькі невялікая колькасць словаў:
- trahan - "нара".
- kûd-dûkan - "жыхар нор" (ст.-анг. holbytla).
- lô- (loh) - прэфікс, абазначаючы "конь" (ст.-анг. éo- (eoh)).
- Lohtûr -"народ коней" - саманазва рохіррым (ст.-анг. Éothéod).
- Lôgrad - назва краіны рохіррым (ст.-анг. Éomark). (Рохан - сіндарынскі экзаэтнонім).
- tûrak - кароль (корань слова, верагодна, запазычана з сіндарыну).
- róg - дзікун.
- rógin - дзікуны.
Тое, што Толкін перадаваў роханскія словы англасаксонскай мовай прывяло да памылковага інтэрпрэтавання роханскай мовы як старажытнаанглійскай. Пераклад на старажытнаанглійскую ажыццяўляўся Толкінам з мэтай захаваць пераемнасць у адносінах да вестрана, які пераводзіўся аўтарам на сучасную англійскую мову. Паколькі роханская мова з'яўлялася продкам вестрана, то Толкін выкарыстаў продка англійскай мовы - старажытнаанглійскую.
Рохіррык, рохірыйская ці роханская мова?
[правіць | правіць зыходнік]Абазначаючы мову рохіррым, Толкін абапіраецца на перыфраз "Мова Рохана", не называючы мову відавочна. Тэрмін "рохіррык" (Rohirrik), у асноўным выкарыстоўваецца англафонамі і быў распрацаваны Робертам Фостэрам у яго даведніку "Поўнае настаўленне па Міжзем'ю". У тэксце, апублікаваным пасмяротна, Толкін адзін раз выкарыстоўвае "rohanesse", што магчыма было перакласці як "роханская". У сваім слоўніку мовы хобітаў, гномаў, оркаў (і гэтак далей), Эдуард Клачко захоўвае "роханская" і "рохіррык" як магчымыя імёны, пераважаючы апошняе (стар. 153, §137). "Рахірыйская мова" (Rohirian) - з'яўляецца альтэрнатыўнай формай, якую выкарыстоўваў Толкін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эдуард Клочко. Словарь языков хоббитов, гномов, орков идругих созданий Средиземья, Нуменора и Амана = Diktionnaire des langues des Hobbits, des Nains, des Orkues & autres créatures de la Terre du milieu, de Númenor & d'Aman. 2002. 179 c. - ISBN 2-911979-04-4.
- Роберт Фостер. Полное руководство по Средиземью = The Complet Guide toMiddle-earth. - Ballantine Books, 1978. - 573 c. - ISBN 0-345-44976-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Various Mannish Tongues - the sadness of Mortal Men? Архівавана 19 лютага 2014.