Адэназінтрыфосфарная кіслата
Выгляд
Адэназінтрыфосфарная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Скарачэнні | АТФ, АТР |
Хім. формула | C10H16N5O13P3 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 507,18 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у вадзе | растваральнасць у вадзе (20 °C) - 5 г/100 мл |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-283-2 |
SMILES | |
ChemSpider |
Адэназінтрыфосфарная кіслата (АТФ) — нуклеатыд, які змяшчае рыбозу, адэнін і тры астатка фосфарнай кіслаты. Уваходзіць у склад тканей арганізма чалавека і жывёл.
Утвараецца пры рэакцыі акіслення і ў працэсе глікалітычнага расшчаплення вугляводаў. Асабліва яе шмат у тканкі мышцаў, дзе яе доля можа дасягаць 0,3 %.
АТФ удзельнічае ва ўсіх працэсах абмену рэчываў. Пры ўзаемадзеянні з актаміязінам яна распадаецца на адэназіндыфосфарную кіслату і неарганічны фасфат. Гэтая рэакцыя працякае з выдзяленнем значнай колькасці энергіі, якая ў асноўным выкарыстоўваецца мышцамі для ажыццяўлення механічнай работы, а таксама для сінтэтычных працэсаў (сінтэз бялка, мачавіны і прамежкавых прадуктаў метабалізму).