Перайсці да зместу

Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі

Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі — зацвярджэнне фінскім парламентам 6 снежня 1917 звароту сената Фінляндыі «Да народу Фінляндыі» ад 4 снежня 1917 года, у якім былі прадэклараваныя намеры аб змене дзяржаўнага ладу Фінляндыі (на той момант Вялікага княства Фінляндскага) і абвешчана аб прадстаўленні парламенту праекта новай канстытуцыі (кіруючы прынцып якой палягае ў тым, што Фінляндыя будзе суверэннай рэспублікай), а таксама змяшчаўся зварот «да ўладаў замежных дзяржаў» (у прыватнасці, да ўстаноўчага сходу Расіі) з просьбай аб прызнанні палітычнай незалежнасці і суверэнітэту («поўнай незалежнасці і свабоды») народа Фінляндыі. Пазней зварот быў названы «Дэкларацыяй незалежнасці Фінляндыі». Гэты дзень, 6 снежня, з’яўляецца нацыянальным святам — Днём незалежнасці Фінляндыі.

Абвяшчэнне незалежнасці было часткай доўгага працэсу, які прывёў да незалежнасці Фінляндыі.

Міжнародная рэакцыя

[правіць | правіць зыходнік]

18 (31) снежня 1917 дзяржаўная незалежнасць Фінляндскай Рэспублікі першай была прызнана Саветам Народных Камісараў (урадам) Расійскай Савецкай Рэспублікі, узначаленым У. І. Леніным[1].

23 снежня 1917 (5 студзеня 1918) адбылася афіцыйная ратыфікацыя пастановы Савета Народных Камісараў Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам дзяржаўнай улады Расійскай Савецкай Рэспублікі).[1]

За першы тыдзень студзеня 1918 незалежнасць Фінляндыі прызнана 5 дзяржавамі Еўропы.

Прызнанне незалежнасці паводле краін

[правіць | правіць зыходнік]
Расійская Савецкая рэспубліка 4 студзеня 1918
 Францыя 4 студзеня 1918
 Швецыя 4 студзеня 1918
 Германская імперыя 4 студзеня 1918
 Грэцыя 5 студзеня 1918
 Нарвегія 10 студзеня 1918
 Данія 10 студзеня 1918
 Швейцарыя 11 студзеня 1918
 Аўстра-Венгрыя 13 студзеня 1918
 Нідэрланды 28 студзеня 1918
 Іспанія 21 лютага 1918
 Асманская імперыя 21 лютага 1918
 Балгарыя 27 лютага 1918
 Аргенціна 11 мая 1918
 Іран 23 чэрвеня 1918
 Тайланд 9 кастрычніка 1918
 Польшча 8 сакавіка 1919
 Вялікабрытанія 6 мая 1919
 ЗША 7 мая 1919
 Японія 23 мая 1919
 Бельгія 10 чэрвеня 1919
 Чылі 17 чэрвеня 1919
 Перу 23 чэрвеня 1919
 Італія 27 чэрвеня 1919
 Уругвай 18 жніўня 1919
 Ліхтэнштэйн 27 кастрычніка 1919
 Партугалія 19 снежня 1919
 Бразілія 26 снежня 1919
 Калумбія 31 снежня 1919
 Румынія 8 красавіка 1920
 Венесуэла 18 красавіка 1920
 Панама 17 мая 1920
 Эквадор 25 чэрвеня 1920
 Венгрыя 23 жніўня 1920
 Парагвай 3 чэрвеня 1921
 Люксембург 25 кастрычніка 1921
 Каралеўства Югаславія 27 чэрвеня 1922
 Афганістан 17 ліпеня 1928
 Албанія 1 снежня 1928

Зноскі