Іосіф Антонавіч Матусевіч
Іосіф Антонавіч Матусевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1985 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Іосіф Антонавіч Матусе́віч[1] (4 кастрычніка 1907, Мінск — 9 мая 1985[2]) — беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў студыю Беларускага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1928), у якім доўгі час працаваў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Іосіф Антонавіч — характэрны, камедыйны акцёр. Яго мастацтву уласцівы востры пластычны малюнак ролі, жыццёвая праўда і яркасць сцэнічных фарбаў. Талент Іосіфа Матусевіча асабліва выявіўся ў беларускім нацыянальным рэпертуары: Куторга («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), дзядзька Ясіп («Навальніца будзе» па трылогіі Я. Коласа «На ростанях»), Сымон Рапецька («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Войт («Лявоніха» П. Данілава), Суддзя («Несцерка» В. Вольскага), Дзімар («Сэрца на далоні» І. Шамякін), Гарошка («Выбачайце, калі ласка» А. Макаёнка), поп Ілля («Званы Віцебска» У. Караткевіча), дзед Цыбулька («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Граф («Шахматы» С. Граховяка) і інш.
Зноскі
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Матусевіч Іосіф Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Матусе́віч Іосіф Антонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 469. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.