Перайсці да зместу

Народны артыст Беларускай ССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Народны артыст БССР)
Народны артыст Беларускай ССР
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Народны артыст Беларускай ССР
Краіна  Беларуская ССР
Рэгіён
Тып нагрудны знак
Каму ўручаецца найбольш выдатным дзеячам мастацтва
Падставы ўзнагароджання зрабілі асаблівы ўнёсак у развіццё савецкага тэатра, музыкі, кіно, цырка, тэлебачання і радыёвяшчання, у выхаванне творчай змены
Дата заснавання 20 снежня 1928
Статус не ўручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Народны артыст СССР
Малодшая Народны артыст аўтаномнай рэспублікі

«Народны артыст Беларускай ССР» — ганаровае званне, устаноўлена 20 снежня 1928 года. Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР выдатным дзеячам мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.

Прысвойвалася, як правіла, не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Беларускай ССР» ці «заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР». Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст СССР».

Упершыню ўзнагароджанне адбылося ў 1928 годзе — уладальнікам гэтага звання стаў акцёр і рэжысёр Уладзіслаў Галубок.

Апошнім узнагароджаным у 1991 годзе стала камерная спявачка Любоў Канстаўцінаўна Каспорская.

З распадам Савецкага Саюза ў Беларусі званне «Народны артыст Беларускай ССР» было заменена званнем «Народны артыст Беларусі», пры гэтым за званнем захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Беларускай ССР аб узнагародах.