Іна Уладзіміраўна Макарава
Іна Уладзіміраўна Макарава | |
---|---|
руск.: И́нна Влади́мировна Мака́рова | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 2020[2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Міхаіл Перэльман[d][1] |
Дзеці | Наталля Бандарчук |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0538415 |
Іна Уладзіміраўна Макарава (руск.: И́нна Влади́мировна Мака́рова; 28 ліпеня 1926, Тайга, РСФСР — 25 сакавіка 2020, Масква) — савецкая і расійская актрыса, народная артыстка СССР (1985). Лаўрэат Сталінскай прэміі I ступені (1949).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 28 ліпеня 1926 года ў горадзе Тайга Томскай акругі Сібірскага края ў сям’і работнікаў новасібірскага радыёкамітэта Уладзіміра Сцяпанавіча Макарава і Ганны Іванаўны Герман. Дзяцінства і юнацтва Іна правяла ў Новасібірску. Сям’я жыла ў Доме пісьменнікаў.
У чацвёртым класе школы запісалася ў драматычны гурток. У час Вялікай Айчыннай вайны разам з таварышамі ездзіла па шпіталях, выступала перад параненымі.
У 1943—1948 гадах вучылася ва УДІК у майстэрні Сяргея Герасімава і Тамары Макаравай. Падчас вучобы выканала ролю Кармэн у аднайменнай п’есе, пастаўленай Таццянай Ліёзнавай. Гэтую студэнцкую працу паглядзеў Аляксандр Фадзееў і ўбачыў у ёй будучую выканаўцу ролі Любові Шаўцовай у фільме «Маладая гвардыя», дзе Герасімаў зняў увесь свой курс; пры гэтым сам рэжысёр першапачаткова рыхтаваў ёй ролю Валерыі Борц. За працу над карцінай актрыса была ўдастоена Сталінскай прэміі I ступені (разам з рэжысёрам, аператарам і групай іншых артыстаў).
У час вучобы пазнаёмілася з будучым мужам Сяргеем Бандарчуком, які прыйшоў на курс пасля фронту. Пасля вяселля жылі ў сутарэнным пакоі на Садова-Трыумфальнай вуліцы. Затым, дзякуючы Сталінскай прэміі, атрымалі новую кватэру.
У 1948 годзе была залічана ў трупу Тэатра-студыі кінаакцёра. Ала Тарасава, убачыўшы яе ігру, хацела запрасіць яе ў МХАТ, на што Герасімаў запярэчыў: «Яна патрэбна для кінематографа».
Наступнай значнай роляй у кіно стала Каця Петрашэнь у фільме «Вышыня» (1957), затым — Варвара ў карціне «Дарагі мой чалавек» (1958). Сцэнарый да гэтага фільма, па словах Макаравай, пісалі спецыяльна пад яе з Аляксеем Баталавым, і акцёры былі зацверджаны без проб. Падчас здымак прыняла рашэнне развесціся з Бандарчуком. Растанне было цяжкім, пасля гэтага Макарава доўга не выходзіла замуж.
У далейшым выканала яркія і запамінальныя ролі ў фільмах «Дзяўчаты», «Жаніцьба Бальзамінава», «Жанчыны», «Рускае поле». У канцы 1980-х гадоў пачала рэдка здымацца, прысвяціўшы сябе канцэртнай дзейнасці. У пачатку — сярэдзіне 2000-х гадоў зноў вярнулася да акцёрскай кар’еры, гуляючы ў розных тэлесерыялах.
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Сібірскім краі
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выпускнікі УДІКа
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Нарадзіліся ў Кемераўскай вобласці
- Актрысы СССР
- Актрысы Расіі
- Актрысы XX стагоддзя
- Акадэмікі Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка»
- Акцёры і актрысы Тэатра-студыі кінаакцёра