Перайсці да зместу

Ёган Готфрыд Гердэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іаган Готфрыд Гердэр)
Ёган Готфрыд Гердэр
ням.: Johann Gottfried Herder
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 жніўня 1744(1744-08-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1803(1803-12-18)[1][3][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Caroline Herder[d]
Дзеці Siegmund August Wolfgang von Herder[d], Carl Adelbert von Herder[d], Luise Stichling[d] і Emil Gottfried von Herder[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, багаслоў, паэт, перакладчык, пісьменнік, літаратурны крытык, літаратуразнавец, публіцыст, эстэтык
Кірунак Асветніцтва і рамантычны нацыяналізм
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёган Готфрыд Гердэр[6] (ням.: Johann Gottfried von Herder; 25 жніўня 1744 — 18 снежня 1803) — нямецкі паэт, літаратурны крытык, багаслоў, філосаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.

Нарадзіўся ў Марунгене, невялікім мястэчку ва Усходняй Прусіі, у сям'і школьнага настаўніка. Па заканчэнні школы, знаёмы расійскі ваенны хірург пераканаў яго заняцца медыцынай і перавёз у Кёнігсберг. Але Гэрдер прыняў іншае рашэнне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсберскага ўніверсітэта. Там ён слухаў лекцыі магістра філасофіі Імануіла Канта. Кант меў вялікі ўплыў на Гердэра, аднак іх погляды на філязофію і культуру не супадалі.

Пасля Кёнігсберга Гердэр пераязджае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасць святара з педагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Праз пяць гадоў ён пераязджае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Шарля дэ Мантэск'ё, Жана Д'Аламбера і Дэні Дзідро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Германію, стварае трактат «Пра паходжанне мовы», атрымоўвае прэмію ў Берлінскай Акадэміі навук.

З 1784 па 1791 Гердэр выдае сваю асноўную працу па культуралогіі — «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва».

Гердэр памёр у 1803 у Веймары.

Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філасофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гердэр ставіць пытанне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасцю чалавецтва. Як асветнік ён лічыць галоўнай асаблівасцю чалавека яго разумнасць, якая адрознівае людзей ад жывёльнага свету. Розум — не прынароджаная якасць, але ён развіваецца ў працэсе жыццядзейнасці; разумнасць дасягаецца. Развіццё розуму адбываецца ў грамадстве, а сувязі чалавека з іншымі людзьмі забяспечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.

Увогуле, ён вылучае тры фундаменты культуры: розум, грамадства і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям'я, дзяржава, рэлігія. Гердэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэслівае значэнне нацыянальных культур і мовы як паказчыка нацыянальнай спецыфікі культуры.

Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць развіццю рэлігіі і гуманнасці».

Гердэр адным з першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменні культуры ён надаваў вялікае значэнне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасці вывучэння нацыянальных культур.

Зноскі

  1. а б в г Банникова Н. П. Гердер // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  2. а б R. Haym Herder, Johann Gottfried // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1880. — Т. 12. — S. 55–100.
  3. Johann Gottfried von Herder // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Гердер Иоганн Готфрид // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
    Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

    «Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

    — Адказ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6