Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Від | канстытуцыйны суд |
Юрысдыкцыя | Рэспубліка Беларусь |
Дата заснавання | 1994 |
Мовы справаводства | беларуская, руская |
Склад | 6 суддзяў прызначаюцца Прэзідэнтам, 6 — Саветам Рэспублікі |
Тэрмін службы | 11 гадоў (лімітавы ўзрост 70 гадоў) |
Членаў | 12 |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Пётр Міклашэвіч |
Уступіў на пасаду | 8 лютага 2008 года |
Зала пасяджэнняў | |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Адрас | вул. Чырвонаармейская, 4. |
Сайт | |
http://www.kc.gov.by |
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь — інстытут канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь створаны ў 1994 годзе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь» ад 30 сакавіка 1994 г. Фарміруецца з 12 суддзяў, 6 з якіх назначае Прэзідэнт, 6 выбірае Савет Рэспублікі. Тэрмін дзейнасці членаў Суда — 11 гадоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 года Суд палічыў, што вынікі рэферэндуму аб змяненні канстытуцыі не будуць абавязковымі. Пасля адхілення В. Ганчара з паста главы Цэнтравыбаркама Старшыня Канстытуцыйнага Суда накіраваў Прэзідэнту зварот з патрабаваннем адмяніць гэта рашэнне[1]. Пасля рэферэндуму старшыня Канстытуцыйнага Суда Валерый Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасцю прымаць прысягу на новай Канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны[2]
У 1997 годзе Прэзідэнт звольніў з пасады суддзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на заканчэнне тэрміна яго паўнамоцтваў у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Суды адмовіліся прымаць да разгляду скаргу Пастухова. У 2003 годзе Камітэт па правах чалавека ААН убачыў у гэтай справе парушэнне артыкула 25 МПГПП у спалучэнні з артыкуламі 14 і 2[3].
У сімвалічны Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка 2018 года, Канстытуцыйны Суд пераехаў з будынка па вул. Карла Маркса, 32, дзе ўмовы былі досыць сціснутымі, у будынак па вуліцы Чырвонаармейскай, 4, які да 2012 года займаў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[4].
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Канстытуцыйны Суд складаецца з 12 суддзяў з тэрмінам паўнамоцтваў у 11 гадоў. Палову суддзяў, у тым ліку старшыні прызначае Прэзідэнт (старшыня Суда прызначаецца са згоды Савета Рэспублікі), другую палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).
Старшыні Суда
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Гур’евіч Ціхіня — 1994—1996 гг.
- Рыгор Аляксеевіч Васілевіч — 1996 (в.а.)—1997 (старшыня)—2008 гг.
- Пётр Пятровіч Міклашэвіч — з 2008 года.
Суддзі
[правіць | правіць зыходнік]- Ала Мікалаеўна Бодак (з сакавіка 2019 года)
- Віктар Мікалаевіч Рабцаў (са снежня 2016 года)
- Наталля Аляксандраўна Карповіч (з сакавіка 2014 года)
- Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч (з чэрвеня 2009 года)
- Лілія Рыгораўна Козырава (з лютага 2008 года)
- Вольга Генадзьеўна Сяргеева (з лютага 2008 года па верасень 2023)
- Леанід Міхайлавіч Рабцаў (са снежня 2007 года)
- Сяргей Пятровіч Чыгрынаў (са снежня 2007 года)
- Станіслаў Яўгенавіч Данілюк (з верасня 2006 года)
- Таццяна Сямёнаўна Бойка (са студзеня 1997 года)
- Анатоль Герасімавіч Цікавенка (са студзеня 1997 года)
Зноскі
- ↑ Волчек О. Лукашенко — узурпатор и не имеет права участвовать в выборах
- ↑ .Лукашенко Александр Григорьевич. Дополнительные сведения Архівавана 9 ліпеня 2011.
- ↑ Mikhail Ivanovich Pastukhov v. Belarus, Communication No. 814/1998, U.N. Doc. CCPR/C/78/D/814/1998
- ↑ Конституционный суд Беларуси переехал в другое здание
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С.597.
- Василевич Г. Конституционный Суд Республики Беларусь и его роль в становлении демократического, социального, правового государства, 2001 «Конституционное правосудие» № 4(14) 2001-1(15) 2002
- Василевич Г. Конституционное правосудие в Республике Беларусь Ереван, 2003
- Василевич Г. http://www.elib.bsu.by/handle/123456789/23513 Архівавана 4 сакавіка 2016. Проблемы развития конституционного контроля в Республике Беларусь Право и демократия (№ 11), 2001
- Пляхимович И. И. Комментарий к Конституции Республики Беларусь: в 2 т. — Минск: Амалфея, 2015. — Т. 2. — С. 526—614.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 17 снежня 2013.