Вольга Генадзьеўна Сяргеева
Вольга Генадзьеўна Сяргеева | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1952 |
||||||
Адукацыя |
|
||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Вольга Генадзьеўна Сяргеева (нар. 1952, Мінск) — беларускі суддзя і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (2008—2023).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1974 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1975—1992 гадах працавала юрысконсультам, старшым юрысконсультам у гарадах Ахтубінск, Хмяльніцкі, Ленінакан, Ахалкалакі, Ржэў. У 1993—1997 гадах займала пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка ўпраўлення − начальніка аддзела заканадаўства аб агульных пытаннях рынку і экалогіі, начальніка ўпраўлення гаспадарчага заканадаўства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З чэрвеня па снежань 1997 года працавала начальнікам ўпраўлення нарматыўна-прававой работы ААБ «Беларусбанк».
У 1997—1998 гадах узначальвала ўпраўленне заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У 1998—2001 гадах — намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У 2001 годзе перайшла на работу ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення.
З лютага 2008 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года па люты 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
З 2013 па 2017 год — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).
Унесеная ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].
26 верасня 2023 года вызвалена ад пасады суддзі Канстытуцыйнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ↑ Ольга Сергеева освобождена от должности судьи Конституционного Суда | Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь . president.gov.by. Праверана 26 верасня 2023.
- ↑ Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Сяргеева Вольга Генадзьеўна Архівавана 8 кастрычніка 2020.
- Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Юрысты Беларусі
- Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь