22 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
22 лютага — пяцьдзясят трэці дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 896: Кароль усходніх франкаў Арнульф Карынтыйскі быў каранаваны як імператар Захаду.
- 1387: Ягайла выдаў другую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
- 1732: Нарадзіўся Джордж Вашынгтон, першы Прэзідэнт ЗША.
- 1789: Першаадкрывальнік Урана Уільям Гершэль адзначыў, што імаверна ў планеты ёсць кольцы.
- 1819: Фларыда перайшла ад Іспаніі да ЗША (была прададзена за 5 млн $).
- 1943: Створана група армій «Афрыка» — злучэнне італа-нямецкіх войскаў падчас Другой сусветнай вайны.
- 1979: Сент-Люсія атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
- 1996: Папа Рымскі Ян Павел II выдаў апостальскую канстытуцыю Universi Dominici gregis («Уся паства Гасподняя»).
- 2008: Парламент Рэспублікі Сербскай прыняў рэзалюцыю, паводле якой баснійскія сербы могуць выйсці з складу Босніі і Герцагавіны, калі большасць краін прызнае незалежнасць Косава.
- 2014: Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову пра адхіленне Віктара Януковіча з пасады Прэзідэнта.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1403: Карл VII, кароль Францыі
- 1715: Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы), французскі мастак
- 1732: Джордж Вашынгтон, першы Прэзідэнт ЗША (пам. 14.12.1799)
- 1788: Артур Шапенгаўэр, нямецкі філосаф (пам. 21.9.1860)
- 1810: Фрэдэрык Шапен, польскі кампазітар і піяніст (пам. 17.10.1849)
- 1810: Міклаш Барабаш, венгерскі мастак
- 1817: Нільс Гадэ, дацкі кампазітар
- 1876: Зіткала-Ша, амерыканская індзейская пісьменніца і палітычная актывістка.
- 1883: Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковы дзеяч (пам. 10.5.1940)
- 1889: Мікола Байкоў, беларускі мовазнавец і педагог (пам. ~1945)
- 1900: Луіс Буньюэль, іспанскі кінарэжысёр
- 1921: Жан-Бедэль Бакаса, прэзідэнт ЦАР
- 1922: Іван Ціханаў, беларускі жывапісец (пам. 1993)
- 1932: Іван Міско, беларускі скульптар
- 1943: Эдуард Лімонаў, рускі пісьменнік і палітычны дзеяч
- 1950: Джуліус Ірвінг, амерыканскі баскетбаліст
- 1950: Джулі Уолтэрс, брытанская актрыса і раманістка
- 1953: Сяргей Мартынаў, дыпламат, дзяржаўны дзеяч Беларусі
- 1975: Дру Бэрымар, амерыканская актрыса, кінарэжысёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 954: Го Вэй, заснавальнік Позняй Чжоу
- 1512: Амерыга Веспучы, італьянскі падарожнік
- 1576: Бернардзіна Гаці, італьянскі мастак
- 1636: Санторыа Санторыа, італьянскі ўрач
- 1690: Шарль Лебрэн, французскі мастак
- 1815: Смітсан Тэнант, англійскі хімік
- 1862: Вікенцій Дмахоўскі, класік беларускага жывапісу (нар. 1807)
- 1898: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору (нар. 4.6.1828)
- 1911: Карл Фрэдрык Хіл, шведскі мастак
- 1913: Фердынанд дэ Сасюр, швейцарскі лінгвіст
- 1940: Эжэн Ларманс, бельгійскі мастак
- 1976: Майкл Полані, англійскі хімік і фізік
- 1980: Оскар Какошка, аўстрыйскі мастак і пісьменнік
- 1987: Эндзі Уорхал, амерыканскі мастак, прадстаўнік поп арту (нар. 6.8.1928)
- 1999: Вальдэмар Вага, эстонскі гісторык мастацтва
- 2002: Жонаш Савімбі, ангольскі палітычны дзеяч
- 2013: Хейна Кійк, эстонскі ппісьменнік
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр злачынстваў.
- Егіпет — Дзень Адзінства.
- ЗША — Дзень нараджэння Джорджа Вашынгтона.
- Індыя — Дзень маці.
- Катар — Дзень узыходжання Эміра на прастол.
- Кыргызстан — Дзень працаўніка землеўпарадкавання, геадэзіі і картаграфіі.
- Мексіка — Нацыянальны дзень жалобы.
- Манголія — Дзень Субаатара.
- Сент-Люсія — Дзень незалежнасці.
- ЦАР — Дзень Нараджэння Прэзідэнта.
- Японія — Дзень кошкі.
Імяніны
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўе: Васіль, Генадзь, Інакенцій, Маркел, Нікіфар, Панкрат
- Каталіцтва: Ізабела, Малгажата, Марта, Нікіфар, Пётр