Перайсці да зместу

Конрад Адэнаўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Конрад Адэнаўэр
ням.: Konrad Adenauer
1-ы федэральны канцлер Германіі
15 верасня 1949 — 15 кастрычніка 1963
Пераемнік Людвіг Эрхард
член бундэстага Германіі[d]
7 верасня 1949 — 7 верасня 1953
член ландтага Паўночнага Рэйна-Вестфаліі[d]
2 кастрычніка 1946 — 17 чэрвеня 1950
обер-бургамістр Кёльна[d]
21 кастрычніка 1917 — 13 сакавіка 1933
Папярэднік Max Wallraf[d]
Пераемнік Günther Riesen[d]
член Палаты паноў Прусіі[d]
12 лютага 1918 — 15 лістапада 1918
міністр замежных спраў Германіі[d]
15 сакавіка 1951 — 6 чэрвеня 1956
Папярэднік Людвіг Шверын фон Крозіг
Пераемнік Генрых фон Брэнтана
обер-бургамістр Кёльна[d]
4 мая 1945 — 6 кастрычніка 1945
Папярэднік Willi Suth[d]
Пераемнік Willi Suth[d]
1-ы старшыня ХДС[d]
21 кастрычніка 1950 — 23 сакавіка 1966
1-ы старшыня фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу[d]
1 верасня 1949 — 15 верасня 1949
член бундэстага Германіі[d]
6 кастрычніка 1953 — 6 кастрычніка 1957
член бундэстага Германіі[d]
15 кастрычніка 1957 — 15 кастрычніка 1961
член бундэстага Германіі[d]
17 кастрычніка 1961 — 17 кастрычніка 1965
член бундэстага Германіі[d]
19 кастрычніка 1965 — 19 красавіка 1967
Пераемнік Helga Wex[d]

Нараджэнне 5 студзеня 1876(1876-01-05)[1][2][…]
Смерць 19 красавіка 1967(1967-04-19)[3][1][…] (91 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні ням.: Conrad Hermann Joseph Adenauer[7]
Жонка Emma Adenauer[d] і Auguste Adenauer[d]
Дзеці Konrad Adenauer[d][8], Max Adenauer[d][8], Maria Adenauer[d][8], Ferdinand Adenauer[d], Paul Adenauer[d][8], Charlotte Adenauer[d][8], Libet Werhahn[d][8] і Georg Adenauer[d][8]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the Order of Civil Merit Knight Grand Cross in the Order of the Holy Sepulchre Grand Cross of Honor for Services to the Republic of Austria Grand Cross of the Order of the Oak Crown Merit Cross for War Aid Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion ордэн Залатой шпоры кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна рыцар Вялікага Крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія Grand Cross of the Order of the Southern Cross Order of the Rising Sun with Paulownia Flowers, 1st class ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Grand Cross special issue of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany, special issue Knight Grand Cross of the Order of the Falcon Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Вялікая стужка ордэна Леапольда I

кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (31 снежня 1953)

Grand Cross of the Military Order of the Tower and Sword Grand Cross of the Military Order of Christ Grand Cross of the Order of the Aztec Eagle Order of the Crown Order of the Supreme Sun Order of the White Elephant Order of the Crown of Thailand Order of the Holy Trinity Grand Cross of the Order of George I Order of Valour Order of the Star of Africa Нацыянальны ордэн Мадагаскара Grand Cross of the National Order of the Lion ордэн Заслуг ордэн Чырвонага арла 4-га класа Grand Cross of the Order of May Grand Cross of the Order of the Liberator General San Martin Grand Cross of the Order of the Sun of Peru‎ Grand Cross of the Order of Boyacá Grand Cross of the Order of the Condor of the Andes Grand Cross of the National Order of Honor and Merit Order of José Matías Delgado Orden de la Independencia Cultural Rubén Darío
Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага
Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich Bavarian Order of Merit

Ордэн за барацьбу з сур’ёзнасцю[d] (1959)

ганаровы грамадзянін Берліна[d] (10 кастрычніка 1963)

Escudo Silesiano[d]

Historian Prize of the city of Münster[d] (1988)

ганаровы доктар Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта[d]

Iron Cross on white ribbon National Order of Merit Juan Pablo Duarte Order of Merit

ганаровы доктар Універсітэта Васэда[d]

honorary doctorate of the Weizmann Institute of Science[d]

ганаровы доктар Калумбійскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Фрайбургскага ўніверсітэта[d]

honorary citizen of Bad Honnef[d]

ганаровы доктар Універсітэта Кэё[d]

ганаровы грамадзянін Кёльна[d] (1951)

ганаровы доктар Атаўскага ўніверсітэта[d]

honorary citizen of Bonn[d]

honorary doctor of the University of Maryland[d]

Decoration for Services to the Red Cross

German Red Cross Decoration[d] (6 мая 1932)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Конрад Герман Іозеф Адэнаўэр (ням.: Konrad Hermann Joseph Adenauer; 5 студзеня 1876, Кёльн — 19 красавіка 1967, Бад-Хонеф) — нямецкі палітык. У 1949—1963 гадах канцлер Германіі.

Нарадзіўся ў сям’і сакратара гарадскога суда. Быў трэцім сынам у сям’і. Пазней нарадзіліся яшчэ дзве сястры. Бацькі Конрада вызнавалі каталіцкую веру. Дзецям перадалася іх набожнасць, вера і маральныя каштоўнасці. 5 сакавіка 1894 года Конрад скончыў навучанне ў гімназіі Святых Апосталаў у Кёльне, затым вучыўся на юрыдычных факультэтах універсітэтаў у Мюнхене і Боне (1894—1897) Пасля дзяржаўных экзаменаў ён працаваў у пракуратуры Кёльна судовым асэсарам, а затым у канторы адваката Каўзена (1903—1905).

Конрад марыў стаць натарыусам, але ўдалы шлюб змяніў яго планы. 20 студзеня 1904 г. Адэнаўэр ажаніўся з Эмай Веер, якая паходзіла з радавітай кёльнскай сям’і. Шлюб быў заключаны больш па каханню, чым па разліку. У мужа і жонкі нарадзіліся два сыны і дачка. Аднак сямейнае шчасце доўжылася нядоўга — хвароба прыкавала да ложка жонку. Лекары не здолелі дапамагчы, у 1916 годзе Эма памерла ва ўзросце 36 гадоў.

Палітычная кар’ера Адэнаўэра складалася ўдала. У 1906 г. ён стаў дзясятым памочнікам бургамістра Кёльна і кіраваў муніцыпальнымі падаткамі і зборамі. Затым яго прызначаюць першым памочнікам бургамістра (1910), бургамістрам Кёльна (1917). Кайзер Вільгельм II прысвоіў яму званне обербургамістра. Муніцыпальныя саветнікі не памыліліся ў сваім выбары: Кёльн ператварыўся ў буйны цэнтр Рэйнскай індустрыі, дынамічна развіваўся. Але менавіта тады Адэнаўэр пісаў: «Мне жудасна не хапае сваёй Эмы, мне яе бракуе. У маладыя гады я горача марыў аб вялікай кар’еры. Цяпер я паважаны чалавек, але, Божа, які я самотны…». Але самотнасць падоўжылася нядоўга: Адэнаўэр у 1919 г. ўступіў у шлюб з дачкой знаёмага лекара, Аўгусцінай Цынсер, якая на 20 гадоў была маладзей за яго. Нарадзіліся яшчэ два сына і дзве дачкі. Яны раслі і выхоўваліся разам з дзецьмі ад першага шлюбу. Адэнаўэр шмат часу прысвячаў дзецям. У сям’і панавалі ўзаемная павага і зычлівасць.

10 пфенінгаў з подпісам Адэнаўэра, 1920

Першыя гады знаходжання Адэнаўэра на пасадзе кёльнскага бургамістра супалі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне і заключэннем зневажальнага Версальскага міру. Ён не раз выказваў здзіўленне: дзеля чаго развітая Германія ўвязалася ў гэту маштабную і небяспечную сутычку. Адэнаўэр працаваў па васямнаццаць гадзін у суткі, арганізоўваў жыццё ў новых умовах. Ён марыў ператварыць Кёльн у вялікі і прыгожы цэнтр Рэйнскай вобласці. І шмат што яму ўдалося. Обербургамістр стаў вядомай у краіне асобай. Яго абралі прэзідэнтам Дзяржаўнага савета — дарадчага органа з прадстаўнікоў правінцыі ў Берліне. У 1926 г. Адэнаўэру прапанавалі пасаду канцлера. Ён адмовіўся, бо не падзяляў поглядаў нацыянал-сацыялізму. З прыходам да ўлады Гітлера 13 лістапада 1933 г. Адэнаўэр быў звольнены з паста бургамістра Кёльна. Асцерагаючыся арышту, ён пераязджаў з горада ў горад, пакуль нарэшце не спыніўся ў Рэндорфе — мястэчку, размешчаным на беразе Рэйна, недалёка ад Кёльна.

Адэнаўэр не далучыўся ні да адной антынацысцкай партыі. Ён адмовіўся ўдзельнічаць у змове супраць Гітлера, бо не верыў у поспех. У ліпені 1944 г., пасля няўдалага замаху на Гітлера, Адэнаўэра арыштавалі. Аднак допыт паказаў яго недатычнасць да змовы. 26 лістапада 1944 г. ён быў вызвалены. Перад самым канцом вайны яго зноў арыштавалі і выслалі ў канцлагер недалёка ад Кёльна. Старэйшаму сыну, які служыў у вермахце, атрымалася дамагчыся вызвалення бацькі. Сапраўдная палітычная кар’ера Адэнаўэра пачалася пасля ваеннага паражэння Трэцяга рэйха. У сакавіку 1945 г. амерыканскі гараднічы Кёльна прапанаваў Адэнаўэру выконваць абавязкі бургамістра. Ён згадзіўся.

Пасляваенны час

[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 г. на акупаванай амерыканцамі, брытанцамі і французамі тэрыторыі Германіі было ўтворана 11 заходненямецкіх земляў. У Боне пачаў працу Парламенцкі савет, прэзідэнтам якога абралі Адэнаўэра, як старшыню і аднаго з заснавальнікаў Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС). Хрысціянскі светапогляд, арыентацыя на заходнія духоўныя каштоўнасці прыцягвалі ўвагу немцаў з розных сацыяльных пластоў. Адэнаўэр выступаў за рыначную эканоміку. Азнаёміўшыся з лекцыямі баварскага прафесары-эканаміста Л. Эрхарда, ён разам з прадстаўнікамі ХДС узяў на ўзбраенне тэорыю сацыяльнай рыначнай эканомікі.

Пачалася халодная вайна. Аб’яднанне Германіі адсоўвалася на нявызначаны час. Логіка палітычнага развіцця вяла да фарміравання заходненямецкай дзяржавы. 23 мая 1949 г. была прынята Канстытуцыя Федэратыўнай Рэспублікі Германія, а 15 верасня 1949 г. з перавагай у адзін голас федэральным канцлерам быў абраны 73-гадовы Конрад Адэнаўэр. У 1948 г. памерла яго жонка Аўгусціна. Ён застаўся ў коле семярых дзяцей і шматлікіх унукаў.

З 1951 па 1955 г. Адэнаўэр адначасова займаў і пост міністра замежных спраў. Вярнуцца ў міжнародную супольнасць было зусім не проста — трэба было пераадолець адчужэнне краін, пацярпелых ад германскага нацызму. Гэта стала галоўнай мэтай дыпламатыі першага канцлера ФРГ. Краіна паступова скідала акупацыйныя путы і набывала незалежнасць. 2 мая 1951 г. ФРГ стала заснавальніцай Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі — правобраза Еўрасаюза. Адэнаўэр ажыццявіў першыя афіцыйныя візіты ў Парыж, Рым, Лондан, а праз два года — у Вашынгтон. 10 верасня 1952 г. ў Люксембургу ён падпісаў дамову аб рэпарацыйным плацяжы, у якой прадугледжвалася дапамога маладой дзяржаве Ізраіль. Пераадольваючы супраціўленне палітычных сапернікаў, 5 мая 1955 г. ФРГ стала членам НАТА. У тым жа годзе, са ўступленнем у сілу Парыжскіх пагадненняў, падпісаных 23 кастрычніка 1954 г., для ФРГ скончыўся перыяд акупацыі. Будучыню Еўропы канцлер бачыў у спалучэнні розных тыпаў эканомік, у трывалым абмене духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі.

Выступаючы ў Бундэстагу і тлумачачы прычыну нязгоды з прапановамі СССР аб скарачэнні ўзбраенняў і заклікаючы адхіліць прапановы фракцыі СДПГ аб адмове ад правядзення ў жыццё прадугледжаных парыжскімі пагадненнямі мер для рэмілітарызацыі Заходняй Германіі, Адэнаўэр казаў: «Я, канцлер ФРГ, як і раней, супраць дэмілітарызацыі краіны… Мы дбаем, каб ні сацыял-дэмакраты, ні камуністы ніколі больш не дашлі да ўлады». Пры гэтым ён заяўляў, што ўрад Бона пры любых акалічнасцях выканае ваенныя абавязкі, вынікаючыя з парыжскіх пагадненняў. У верасні 1955 г. Адэнаўэр наведаў з афіцыйным візітам Маскву. Усе правілы пратаколу: рытуал ганаровай варты, выкананне гімна рэспублікі, узняцце ў Крамлі дзяржаўнага сцяга ФРГ — былі выкананы.

Пасля вайны ў Адэнаўэра з’явіліся думка аб магчымасці мірнага ўзаемадзеяння заходніх краін і Савецкага Саюза. Ілюзіі хутка рассеяліся: мір раскалоўся на два лагера з рознымі светапоглядамі, этычнымі каштоўнасцямі і палітычнымі задачамі. Процістаянне двух сістэм нарастала. У яго эпіцэнтры апынулася расколатая Германія. Адэнаўэр цвёрда вырашыў, што нейтральная пазіцыя немцаў у такой сітуацыі немагчымая: Германія будзе з Захадам. У адзінстве з Захадам канцлер бачыў і перадумовы рашэння пытання аб аб’яднанні краіны. Ён выступаў супраць любога кампрамісу з камуністычнай ідэалогіяй і планава-размеркавальнай сістэмай гаспадарання. Аб’яднаную Германію бачыў толькі ў саюзе з заходнім мірам і адкідваў усе планы яе нейтральнасці. Прызнаючы ролю Савецкага Саюза ў свеце, яго ўплыў на рашэнне германскага пытання, Адэнаўэр пайшоў на ўсталяванне дыпламатычных, а затым і гандлёва-эканамічных адносін з СССР. На перамовах у Маскве ён паважліва ставіўся да савецкіх кіраўнікоў, не дазваляючы пры гэтым выходзіць за рамкі раўнапраўя.

Перамовы з Хрушчовым прайшлі паспяхова. Апошнія 10 тысяч нямецкіх ваеннапалонных і 30 тысяч інтэрніраваных вярнуліся на радзіму. Паміж ГДР і ФРГ былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. Аўтарытэт Адэнаўэра стаў узрастаць. ХДС чатыры разы запар выйгравала парламенцкія выбары. Кіраўнікі заходніх краін успрымалі Адэнаўэра ў якасці раўнапраўнага і паважанага партнёра. Асабліва цесныя адносіны склаліся ў Адэнаўэра з Шарлем дэ Голем. Вянцом дыпламатычнай кар’еры Адэнаўэра стала 22 студзеня 1963 г., калі канцлер ФРГ і прэзідэнт Францыі абняліся на Елісейскіх палях. Стагадовая міжнацыянальная варожасць была пераадолена. Адэнаўэр і дэ Голь падпісалі пагадненне аб дружбе. «Не забывайце, — казаў тады Адэнаўэр, — што я — адзіны нямецкі канцлер, які перад усім ставіць адзінства Еўропы, а ўжо потым сваёй уласнай дзяржавы. Я гатовы ахвяраваць нямецкім аб’яднаннем, калі мы створым і ўвойдзем у моцны заходні лагер. У паразуменні паміж Германіяй і Францыяй знаходзіцца еўрапейская будучыня». У 1961 г. Адэнаўэр казаў: «Наша мэта, каб у будучыні Еўропа стала адзінай хатай для ўсіх еўрапейцаў, каб яна стала жыллём для волі».

Адзінай буйной няўдачай Адэнаўэра стала немагчымасць перашкодзіць узвядзенню Берлінскай сцяны, што аддаляла аб’яднанне нямецкай дзяржавы. 15 кастрычніка 1963 г. Адэнаўэр сышоў у адстаўку з паста федэральнага канцлера. Ён кіраваў краінай 14 гадоў. 15 кастрычніка 1963 г. ён выступіў з апошняй прамовай як федэральны канцлер. Наступныя чатыры гады жыцця ён правёў у коле сям’і ў Рэндорфе, хоць і на працягу трох гадоў працягваў узначальваць ХДС.

Заканчэнне палітычнай кар’еры

[правіць | правіць зыходнік]

Адэнаўэр пісаў мемуары і даглядаў сад — ён вядомы не толькі як палітык, але і як аўтар шэрагу агранамічных навінак. Ён вылучаўся ўмеранасцю ва ўсім, сімпатыяй да сям’і і строгім самакантролем. Штодня з 9 гадзін раніцы і да вечара працаваў у сваім кабінеце ў палацы Шаумбург. Падчас прадвыбарных кампаній ён ездзіў па краіне, і людзі ахвотна слухалі яго. Гэты палітык умеў манеўраваць, часам хітрыць, настойваць і пераконваць, слухаць іншых, а прыняўшы рашэнне, цвёрда патрабаваць яго выканання, і ў той жа час не даваць падставы для абвінавачванняў у дыктатуры, парушэнню Канстытуцыі і дэмакратычных нормаў. 19 красавіка 1967 г. Конрад Адэнаўэр памёр ва ўзросце 91 года. Перад смерцю ён паспеў наведаць сваіх старых сяброў-палітыкаў у Парыжы, Рыме, Лондане і Тэль-Авіве. Ён казаў: «Для мяне важней за ўсё просты чалавек. Калі мяне разумеюць, то мая мэта дасягнута. Смерці не баюся, вось толькі цікава, што будзе з Германіяй і Еўропай, калі мяне не стане».

У красавіку 1967 г. на цырымонію пахавання ў Бон прыбылі прэзідэнт ЗША Джонсан, генерал Шарль дэ Голь, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Вільсан, кіраўнікі ўсіх заходніх еўрапейскіх і большасці азіяцкіх, афрыканскіх і лацінаамерыканскіх краін. Умелае выкарыстанне складанай знешнепалітычнай кан’юнктуры вылучыла Адэнаўэра ў шэраг выдатных дзеячаў сучаснасці. Уінстан Чэрчыль казаў, што Адэнаўэр — самы разумны нямецкі дзяржаўны дзеяч з часоў Бісмарка.

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Konrad Adenauer // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Аденауэр Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #11850066X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. LeMO Biografie Konrad Adenauer Праверана 25 снежня 2016.
  6. http://knerger.de/html/adenauerpolitiker.html Праверана 25 снежня 2016.
  7. Adenauer-Geburtsurkunde Праверана 25 верасня 2023.
  8. а б в г д е ё https://www.konrad-adenauer.de/biographie/lebenslauf/tabellarischer-lebenslauf
  9. https://rotary.de/in-kuerze-a-1752.html
  10. http://www.deutscheundpolen.de/frames/bild_lang_jsp/key=1958_ubb_adenauer_koeln_dup188.html
  11. https://www.konrad-adenauer.de/seite/orden/ Праверана 20 чэрвеня 2023.