Халакост у Рагачоўскім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Рагачоўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Рагачове[1], вёсках Журавічы[2], Новыя Журавічы[3], Свержань[4], Гарадзец[5], Доўск[6][7][8], Забалацце[9], Стоўпня[10], Ціхінічы[11], Побалава (130 чалавек 28 кастрычніка 1941 года)[12][8], Хатоўня (171 чалавек ва ўрочышчы Старына 1 студзеня 1942 года)[13][8], Выспа (46 чалавек у верасні 1941 года)[8] і многіх іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета:
- У трох гета горада Рагачоў (10 верасня 1941 — 20 сакавіка 1942) былі закатаваныя і забітыя больш за 3000 чалавек[14][15].
- У Гарадзецкім гета (верасень — кастрычнік 1941[14][16][17][18]) загінулі каля 400 чалавек[15].
- У Журавіцкім гета (да лістапада 1941 года, 24 снежня 1941 года альбо 1 студзеня 1942 года[19]) загінула як мінімум 131 (120[8], 171[19]) чалавек.
- У Свержанскім гета (да 27 снежня 1941[20][21][22][8]) загінула 260[20][8] (274[23][21][22]) чалавек.
У Рагачоўскім раёне 3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Дуктаўская Таццяна[24], Завадская Ефрасіння[25], Шчагельская Ядвіга[26].
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Рагачове[27], Журавічах[28][29] і Свержане[23][21].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 171, 245-248.
- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 171, 233-234.
- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 234.
- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 171, 230-232.
- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 227—228.
- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 230.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 275.
- ↑ а б в г д е ё Свидетельствуют палачи 2010, с. 163.
- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 234—235.
- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 252.
- ↑ «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 255.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 753.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 1030.
- ↑ а б Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 36.
- ↑ а б Как это было (продолжение) . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022. Праверана 9 кастрычніка 2023.
- ↑ Государственный архив Гомельской области (ГАГО), — фонд 1345, опись 1, дело 15, лист 55;
- ↑ Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — фонд 7021, опись 85, дело 218, лист 56
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 230.
- ↑ а б Холокост на территории СССР 2011, с. 316.
- ↑ а б «Памяць. Рагачоўскi раён» 1994, с. 171.
- ↑ а б в Свержень — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ а б Холокост на территории СССР 2011, с. 892.
- ↑ а б Литин А., Шендерович И. Старинное местечко. Свержень Архіўная копія ад 12 лютага 2022 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Дуктовская Татьяна. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2022 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Завадская Ефросинья. Архіўная копія ад 18 сакавіка 2022 на Wayback Machine
- ↑ Яд Вашем. История спасения. Щегельская Ядвига. Архіўная копія ад 18 сакавіка 2022 на Wayback Machine
- ↑ Литин А., Шендерович И. Кровавые дни Рогачёва Архіўная копія ад 3 сакавіка 2022 на Wayback Machine
- ↑ Журавичи — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ Zhuravichi Архіўная копія ад 15 мая 2021 на Wayback Machine (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Б. I. Сачанка, В. М. Краўчанка, М. Н. Камароў, В. I. Кандраценка i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Рагачоўскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 1994. — 535 с. — ISBN 5-85700-093-9.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.