Перайсці да зместу

Слупняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слупняк
Танічнае скарачэнне мышц спіны і шыі — апістатонус, назіраемы пры цяжкім слупняку. З карціны сэра Чарлза Бела, 1809
Танічнае скарачэнне мышц спіны і шыі — апістатонус, назіраемы пры цяжкім слупняку. З карціны сэра Чарлза Бела, 1809
МКХ-10 A33.33.-A35.35.
МКБ-10-КМ A35, A33 і A34
МКХ-9 037037, 771.3771.3
МКБ-9-КМ 037[1][2] і 041.84[2]
DiseasesDB 2829
MedlinePlus 000615
eMedicine emerg/574 
MeSH D013742
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слупня́к[3] (лац.: tetanus) — зааантрапанознае бактэрыяльнае вострае інфекцыйнае захворванне з кантактным механізмам перадачы ўзбуджальніка, якое характарызуецца паразай нервовай сістэмы і праяўляецца танічнай напругай шкілетнай мускулатуры і генералізованнымі курчамі. Хварэць могуць усе цеплакроўныя жывёлы, уключаючы чалавека. Хворы не заразны для навакольных.

Выклікаецца слупняковай палачкай, якую ў 1884 годзе адкрыў нямецкі ўрач А. Нікалаер[3].

Эпідэміялагічных мерапрыемстваў у ачагу хваробы не праводзяць. Імунітэт пасля хваробы не развіваецца. Выздараўленне пасля клінічнай формы слупнячнай інфекцыі не забяспечвае абароны ад новага захворвання. Невялікая колькасць слупнячнага таксіну, дастатковая для развіцця захворвання, не забяспечвае прадукцыю неабходных тытраў антыцелаў.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. а б БелЭн 2002.