Пшэмыска-Варшаўская архіепархія
Пшэмыска-Варшаўская архіепархія | |
---|---|
Галоўны горад | |
Краіна | |
Дата заснавання | 24 мая 1996 |
Кафедральны сабор | Катэдральны сабор Святога Яна Хрысціцеля ў Пшэмыслі[d] |
Мітраполія | Пшэмыска-Варшаўская мітраполія[d] |
Іерарх | Эўгеніюш (Паповіч)[d] |
Колькасць каталікоў | 30 000 |
Афіцыйны сайт | cerkiew.net |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пшэмыска-Варшаўская архіепархія (лац.: Archidioecesis Premisliensis-Varsaviensis ritus byzantini ucraini, польск.: Archieparchia przemysko-warszawska) — адзіная ўніяцкая архіепархія візантыйскага абраду ў Каталіцкім Касцёле Польшчы з цэнтрам у Пшэмыслі, створаная 31 мая 1996 года Янам Паўлам ІІ у выніку рэарганізацыі структур Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
З 15 ліпеня 1996 года па 25 лістапада 2020 года архіепархія ахоплівала тэрыторыю Рэспублікі Польшча на правым (усходнім) беразе Віслы і ўсе гарады, якія ляжаць на абодвух берагах ракі. З 25 лістапада 2020 года яна ахоплівае тэрыторыю, якая супадае з межамі рымска-каталіцкіх мітраполій у Польшчы: Пшэмыскай, Кракаўскай, Люблінскай, Лодзінскай, Варшаўскай (акрамя Плоцкай дыяцэзіі) і Радамскай дыяцэзіі з Чэнстахоўскай мітраполіі.
Станам на 2023 год у складзе архідыяцэзіі 4 дэканаты — Кракаўска-Горліцкі (15 парафій), Пшэмыска-Люблінскі (15 парафій), Жэшаўска-Санацкі (14 парафій) і Варшаўска-Лодзьскі (7 парафій); 45 святароў, у тым ліку 11 іераманахаў, 4 дыяканы, 14 манахаў і 77 манашак, 30 000 вернікаў.
Важнейшымі храмамі дыяцэзіі з'яўляюцца кафедральны сабор Святога Яна Хрысціцеля ў Пшэмыслі, а таксама сабор і кляштар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Варшаве.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пшэмыска-Варшаўская архіепархія