Архідыяцэзія
Выгляд
Архідыяцэзія, архіепархія (ад грэч. αρχή «галоўны, старэйшы» і грэч. ἐπαρχία) — царкоўная тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка, епархія, узначаленая архібіскупам.
У Каталіцкай Царкве
[правіць | правіць зыходнік]Архідыяцэзія (лац.: archidioecesis), можа належаць да аднаго з трох тыпаў:
- Архідыяцэзія, якая ўваходзіць у склад мітраполіі, ці царкоўнай правінцыі;
- Гістарычная, цяпер тытулярная, архідыяцэзія;
- Рэзідэнцыяльная архідыяцэзія, якая не належыць ні да якой мітраполіі, а падпарадкавана непасрэдна Апостальскаму Прастолу. Такія архідыяцэзіі ствараліся, як правіла, у якасці асновы будучых мітраполій (Галіцкая архідыяцэзія ў 1367, Магілёўская ў 1783, Варшаўская ў 1818 і інш.)