Карл XIV Юхан
Жан Батыст Жуль Бернадот (фр.: Jean-Baptiste Jules Bernadotte, пасля Карл XIV Юхан, шведск.: Karl XIV Johan; 26 студзеня 1763, По, Гасконь, Францыя — 8 сакавіка 1844, Стакгольм) — маршал Францыі (1804), удзельнік рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войн, князь Понтэ-Корве (з 1806), пасля кароль Швецыі і Нарвегіі (з 1818), заснавальнік дынастыі Бернадотаў.
Шведскі прастол
[правіць | правіць зыходнік]Гуманнае абыходжанне яго з палоннымі шведамі, захопленымі ў Траве, зрабіла імя Бернадота настолькі папулярным у Швецыі, што дзяржаўны савет, сазваны шведскім каралём Карлам XIII для абрання яму пераемніка, аднагалосна вырашыў прапанаваць карону Бернадоту, калі той прыме лютэранства. За рашэннем таксама стаяла імкненне савета дагадзіць Напалеону. Бернадот пагадзіўся, і ў 1810 г. ён быў звольнены Напалеонам са службы.
21 жніўня 1810 года рыксдаг абраў Бернадота кронпрынцам Швецыі, 20 кастрычніка Бернадот прыняў лютэранства, 31 кастрычніка Бернадот быў прадстаўлены сходу дзяржаўных чыноў у Стакгольме, а 5 лістапада ўсыноўлены каралём. З гэтага часу Бернадот стаў рэгентам, а фактычна — кіраўніком Швецыі, на прастол якой афіцыйна ўступіў толькі ў 1818 г. пад імем Карла XIV Юхана. Такім чынам, ён стаў заснавальнікам дынастыі Бернадотаў у Швецыі. У 1812 г. Бернадот парваў адносіны з Францыяй і заключыў саюз з Расіяй. У 1813—1814 гг. на чале шведскіх войскаў ваяваў супраць сваіх суайчыннікаў на боку шостай антынапалеонаўскай кааліцыі.
Памёр Жан-Батыст Бернадот 8 сакавіка 1844 года. Пры падрыхтоўцы да бальзамавання на яго руцэ выявілі татуіроўку на французскай мове: «Смерць каралям!»[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Karl XIV Johan — 1917.
- ↑ Sten C.O. Carlsson Charles XIV John // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0007/F I/1 (1766-1853), bildid: C0054458_00283
- ↑ Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 459. Праверана 21 лютага 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Тарле Е. В., «Нашествие Наполеона на Россию», Гл. 1.7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карл XIV Иоанн // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карл XIV Юхан
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1763 годзе
- Нарадзіліся ў По
- Памерлі 8 сакавіка
- Памерлі ў 1844 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя ў Стакгольме
- Бернадоты
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Мяча
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
- Кавалеры ордэна Слана
- Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
- Кавалеры Вялікага крыжа Жалезнага крыжа
- Асобы
- Памерлі ў Стакгольме
- Каралі шведскія
- Каралі нарвежскія
- Маршалы Напалеона I
- Генералісімусы