Джошуа Дэвід Ангрыст
Джошуа Дэвід Ангрыст | |
---|---|
англ.: Joshua David Angrist | |
Дата нараджэння | 18 верасня 1960[1] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Noam Angrist[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, econometrician, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Orley Ashenfelter[d], Дэвід Кард і Whitney K. Newey[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | economics.mit.edu/facult… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джошуа Дэвід Ангрыст (англ.: Joshua David Angrist; нар. 18 верасня 1960[1], Калумбус) — амерыканскі і ізраільскі эканаміст, прафесар кафедры эканомікі імя Форда Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2021 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 верасня 1960 года ў Калумбусе, вырас у Пітсбургу у сям’і выкладчыкаў Універсітэта Карнегі — Мелана Стэнлі Ангрыста (нар. 1933) і Сары Шырлі Ангрыст (народжанай Блумстоўн, нар. 1933)[3]. Сям’я прытрымлівалася рэканструктывісцкага іўдаізму[4][5]. Бацька — аўтар шэрагу манаграфій і навуковых прац у галіне інжынернай тэрмадынамікі; маці была сацыёлагам[6], яе бацькі, ураджэнцы Расійскай імперыі (Арагола і Кедайней)[7], эмігравалі ў Манрэаль з Літвы у 1927 годзе[8].
Не давучыўшыся ў апошнім класе, Джошуа Ангрыст кінуў сярэднюю школу, пазней здаў неабходныя для школьнага атэстата прадметы экстэрнам і толькі праз год працягнуў навучанне ў каледжы. У 1982 годзе атрымаў ступень бакалаўра з адзнакай па эканоміцы ў Аберлінскім каледжы і паступіў на эканамічнае аддзяленне Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме[3], але неўзабаве зноў кінуў вучобу, ажаніўся, атрымаў ізраільскае грамадзянства і быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Войска абароны Ізраіля. У 1982—1985 гадах, падчас Ліванскай вайны, служыў у дэсантных войсках у Ліване.
У 1987 годзе атрымаў магістарскую ступень па эканоміцы і ў 1989 годзе быў ганараваны доктарскай ступені па эканоміцы ў Прынстанскім універсітэце[9].
Выкладчыцкую дзейнасць пачаў у 1989—1991 гадах на пасадзе асістэнта прафесара Гарвардскага ўніверсітэта. У 1991—1995 гадах быў старшым выкладчыкам па эканоміцы ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме (у 1995 годзе прызначаны асацыяваным прафесарам). Быў запрошаным асацыяваным прафесарам у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце ў 1994—1995 гадах, затым стаў асацыяваным прафесарам у 1996—1998 гадах, а ў 1998—2008 гадах займаў пасаду поўнага прафесара па эканоміцы, і з 2008 года стаў прафесарам эканомікі кафедры імя Форда ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. З 2011 года таксама з’яўляецца судырэктарам Школы эфектыўнасці і зніжэння няроўнасці пры эканамічным факультэце Масачусецкага тэхналагічнага інстытута[10].
Быў членам навуковага Кансультацыйнага камітэта Бюро перапісу насельніцтва ЗША у 2011—2012 гадах, кансультантам Фонду Альфрэда Слоуна у 2012 годзе, супрацоўнікам Сусветнага банка у 2006 годзе. Быў сурэдактарам Journal of Labor Economics у 2002—2006 гадах, членам рэдкалегіі American Economic Review у 2001—2003 гадах, членам рэдкалегіі Econometrica у 1994—1997 гадах, памочнікам рэдактара Economics Letters, памочнікам рэдактара Journal of Business & Economic Statistics у 1992—2001 гадах, быў навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі працы у 2000 годзе[10].
З’яўляецца навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў з 1994 года, членам савета дырэктараў Інстытута Фалка пры Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме з 2002 года, членам рэдкалегіі ў American Economic Journal з 2007 года, памочнікам рэдактара Labour Economics з 2006 года, членам ганаровага таварыства Фі Бэта Капа, член Эканаметрычнага таварыства з 1998 года, членам Таварыства эканомікі працы з 2006 года, членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук з 2006 года[9].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка — Міра Ангрыст (нар. 1960), дырэктар праграмы іўрыта ў Бостанскім універсітэце (Яўрэйскі каледж)[11][12].
- Сын — Ноам Ангрыст (нар. 1982), эканаміст[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1988 — грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
- 1988 — стыпендыя ад фонду Альфрэда Слоўна для напісання доктарскай дысертацыі,
- 1989 — прэмія ад The Review of Economic Studies,
- 1990 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
- 1992 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
- 1992 — грант ад Інстытута даследаванняў беднаты пры Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане,
- 1992 — грант ад фонду Форда для вывучэння працоўнага рынку Палесціны,
- 1997 — грант ад Амерыкана-ізраільскага міжнацыянальнага навуковага фонду,
- 1999 — заахвочвальная прэмія Цві Грыліхеса ад Quarterly Journal of Economics,
- 2000 — двухгадовы грант ад Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ЗША,
- 2003 — грант ад NBER на вывучэнне некамерцыйнага сектара,
- 2004 — прэмія Ледзі Дэвіс ад Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме,
- 2004 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ЗША на вывучэнне атэстацыі ў вышэйшай школе,
- 2005 — двухгодовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду,
- 2006 — пяцігадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду на вывучэнне даных перапісу,
- 2007 — ганаровы доктар Санкт-Галенскага ўніверсітэта,
- 2008 — узнагарода за выкладанне ў магістратуры на кафедры эканомікі МТІ,
- 2008 — двухгадовы грант ад фонду Спэнсара на вывучэнне пераваг дадатковых школьных стыпендый,
- 2009 — кантракт з Масачусецкім Дэпартаментам пачатковай і сярэдняй адукацыі на вывучэнне статутаў школ,
- 2011 — узнагарода за выкладанне на кафедры эканомікі МТІ,
- 2011 — прэмія Джона Фон Неймана ад каледжа перспектыўных даследаванняў імя Ласла Райка,
- 2012 — трохгадовы грант ад Інстытута педагагічных навук,
- 2013 — грант ад Венчурнага фонду новых школ,
- 2013 — Thomson Reuters Citation Laureates,
- 2014 — трохгадовы грант ад Нацыянальнага навуковага фонду на вывучэнне даных перапісу
- 2015 — трохгадовы грант ад фонду Спэнсара,
- 2021 — прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2021 года за «метадалагічны ўклад у аналіз прычынна-выніковых сувязяў».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Angrist J.D., Pischke S. Mastering ’Metrics’: The Path from Cause to Effect — Princeton University Press, 2015
- Angrist J.D., Pischke S. Mostly Harmless Econometrics: An Empiricist’s Companion — Princeton University Press, 2009
- Angrist J.D. Interpreting Tests of School VAM Validity//AER Papers and Proceedings, May 2016.
- Angrist J.D., Autor D., Hudson S., Pallais A. Evaluating Econometric Evaluations of Post-Secondary Aid // AER Paper and Proceedings, May 2015
- Angrist J.D., Fernandez-Val I. ExtrapoLATE-ing: External Validity and Overidentification in the LATE Framework/D. Acemoglu, M. Arellano, and E. Dekel, eds. // Advances in Economics and Econometrics — Cambridge University Press: 2013.
- Angrist J.D., Chen S., Song J. Long-Term Consequences of Vietnam-Era Conscription: New estimates Using SSA Data//AER Papers and Proceedings, May 2011
- Angrist J.D., Dynarski S., Kane T., Pathak P., Walters Inputs and Impacts in Charter Schools: KIPP Lynn//AER Paper and Proceedings, May 2010
- Angrist J.D., Guryan J. Teacher Testing, Teacher Education, and Teacher Characteristics//AER Paper and Proceedings, May 2004
- Angrist J.D., Acemoglu D. How Large are the Social Returns to Education? Evidence from Compulsory Attendance Laws//NBER Macro Annual, No. 15, 2000
- Angrist J.D., Krueger A. Empirical Strategies in Labor Economics/ Ashenfelter O., D. Card, eds.//The Handbook of Labor Economics, Volume III, — North Holland, 1999
- Angrist J.D., Evans B. Schooling and Labor Market Consequences of the 1970 State Abortion Reforms// Research in Labor Economics, 18/S. Polachek, ed, — Greenwich: JAI Press, 1999
- Angrist J.D., Using the Draft Lottery to Measure the Effect of Military Service on Civilian Labor Market Outcomes//Research in Labor Economics Volume 10, /Edited by Ron Ehrenberg, — Greenwich: JAI Press Inc., 1989.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #124748430 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ https://web.archive.org/web/20000119112324/http://gemini.econ.yale.edu/es/newfellows.html Праверана 5 красавіка 2023.
- ↑ а б Peter Dizikes. The Natural Experimenter (MIT Technology Review)
- ↑ The Severe Decree and Facing the End. Talk by Stan and Sarah Angrist
- ↑ Peter Smith. Dor Hadash, a unique strand of Pittsburgh’s Jewish tapestry, rebounds from attack
- ↑ Carnegie Mellon University Library: Shirley Angrist Papers
- ↑ Canadian Jewish Archives: Shirley Sarah Angrist Fund: До эмиграции семейная фамилия записывалась как «Блюмштейн».
- ↑ Bloomstone—Zlatis Archive
- ↑ а б MIT Curriculum Vitae Joshua D. Angrist. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2016.
- ↑ а б Blaug M., Vane H.R. Who's who in economics, Fourth Edition. — Edward Elgar Publishing, 2003. — С. 24—25. — ISBN 978-1-84064-992-5. Архівавана 20 студзеня 2022.
- ↑ Mira Angrist, Middle Eastern Languages & Literature
- ↑ Mira Angrist, coordinator of Hebrew language program
- ↑ The 30 Top Thinkers Under 30: Noam Angrist, 23, economics
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Франклін (Агая)
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Правадзейныя члены Эканаметрычнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Эканамісты ЗША
- Эканамісты паводле алфавіта