Перайсці да зместу

Folkspraak

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.

Folkspraak (Таксама існуюць іншыя спосабы напісання, напрыклад Folksprak ці Folksprâk) — занальна сканструяваная планавая мова прапанаваная ў 1995 годзе для людзей, якія размаўляюць на мовах германскай групы.

Алфавіт і вымаўленне

[правіць | правіць зыходнік]

Падваенні ці групы зычных азначаюць кароткую галосную. Выключэннямі з’яўляюцца займеннікі, артыклі і прыназоўнікі. У Folkspraak ужываецца лацінскі алфавіт. «C» перад мяккімі галоснымі ('e', 'i', 'eu', 'y') вымаўляюць як 's' ці 'c', зрэдку як 'k', 'th' як 't' 'ph' як 'f'.

Folkspraak не мае змен прыметнікаў і дзеясловаў. Прыслоўі і прыметнікі маюць адну і тую ж форму: hel (увесь, усялякі). Мова не мае паняццяў роду ці склону, за выключэннем асабістых займеннікаў: hun (яна), han (ён), ik (я), mi (мяне). Вызначаны нязменны артыкль — «de», нявызначаны нязменны артыкль — «en», але яны ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку. Множны лік назоўнікаў ствараецца пры дапамозе канчатка -en, ці калі назоўнікі канчаюцца на ненаціскны галосны, пры дапамозе -s mann — мужчына, mannen — мужчыны, auto — аўтамабіль, autos — аўтамабілі.

Базавы парадак слоў — SVO (суб’ект, дзеяслоў, аб’ект). Пытальныя сказы робяць, ставячы наперадзе дзеяслоў (VSO). Артыклі і прыметнікі ставяцца перад назоўнікамі: de god mann — добры чалавек.

Прыклад тэксту

[правіць | правіць зыходнік]

Folksprak er en planed sprak entworpen fur make maglik de communikation twitch sprekern fan de ferchillend nytidlik spraken in de norden Europa (dat kom fro en dod gemeun germanisch stammsprak). Пераклад:Folkspraak — планавая мова, створаная дзеля палягчэння зносін паміж людзьмі гаворачымі на мовах поўначы Еўропы, якія паходзяць з адной некалі існаваўшай агульнай мовы: Протагерманскай.